Вы тут

Зразумець сваіх, каб не стаць чужымі


Час ідзе, а чалавечая сутнасць не змяняецца. Асабліва гэта заўважаецца, калі глядзіш кіно, якое здымалі дзясяткі гадоў таму. Кінастужка «Цешча», якая падымае тэму ўзаемаадносін пакаленняў бацькоў і дзяцей, людзей з рознымі поглядамі і характарамі, — не выключэнне. Убачыць яе зможам у гэтыя выхадныя на «Беларусь 3».


«Цешча» з'явілася на «Беларусьфільме» ў 1973 годзе. Рэжысёрам карціны значыцца Сяргей Сплашноў, які да гэтага зняў фільмы «Зялёныя агні» (1955), «Нашы суседзі» (1957). Спачатку задумвалі і здымалі стужку з Гарнікам Азаранам і маскоўскімі акцёрамі, але потым сітуацыя змянілася (малады рэжысёр не знайшоў паразумення са сцэнарыстам Уладзімірам Фіганавым з-за таго, што ўнёс карэктывы ў першапачатковы сцэнарый) і зрабілі яе ўжо з новай камандай. Тут задзейнічаны Генадзь Гарбук, Стэфанія Станюта, Павел Малчанаў і іншыя. Галоўную гераіню сыграла Таццяна Карпава, роля яе дачкі дасталася Галіне Фядотавай, а кіроўцу Сашу на экране ўвасобіў Аляксандр Удовін.

Сюжэт просты і жыццёвы... У адным са шматкватэрных дамоў Мінска (пачатак 1970-х гадоў) жывуць людзі розных узростаў і характараў. І сярод іх ёсць Клаўдзія Іванаўна, якая вельмі непакоіцца пра будучае сваёй дачкі і яе кар'еру вучонага. Яна бярэ сітуацыю ў свае рукі і разбурвае адносіны дзяўчыны з хлопцам Аляксандрам, які працуе шафёрам. Ды і суседзям жанчына не дае спакойна жыць, бо тыя быццам бы перашкаджаюць ёй... Хто ж атрымае канчатковую перамогу ў гэтай схватцы з рэчаіснасцю і яе абставінамі? Убачым 7 і 8 жніўня ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.