Вы тут

Разам мы — моцныя. Які павінен быць адказ на санкцыі?


У аўторак форум «Адзіная Беларусь» дайшоў да Магілёва. Як адзначыў перад пачаткам сустрэчы дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня грамадскага таварыства «Веды» Вадзім Гігін, такая форма зарадзілася менавіта па ініцыятыве рэгіёнаў. У перыяд гадавіны з моманту правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 9 жніўня і да 17 верасня — Дня народнага адзінства было прынята рашэнне аб’ехаць рэгіёны і пагутарыць з палітычным актывам абласцей.


— Хочацца пагутарыць з людзьмі, якія актыўна ўцягнутыя ў грамадскія працэсы, лідарамі грамадскага меркавання, прадстаўнікамі працоўных калектываў, арганізацый, прадпрыемстваў, усімі тымі, хто перажыў удар леташняга жніўня, — паведаміў вядомы палітолаг. — Самае галоўнае — пачуць водгук ад саміх людзей па найважнейшых пытаннях — канстытуцыйнай рэформе, палітычнай трансфармацыі, нашых адносінах з Расійскай Федэрацыяй, пазіцыі Беларусі ў свеце. У кожным рэгіёне ёсць свая спецыфіка, нехта больш увагі ўдзяляе партыйнаму будаўніцтву, моладзі, прадпрымальніцтву. Пытаюцца пра сэнс і значнасць свята 17 верасня. Але агульны пасыл — захаванне незалежнасці, суверэнітэту краіны. Чалавек з рэгіёна, ведаючы падзеі на месцах, можа падказаць рашэнні, якія не бачныя з Мінска.

У дыялогу ўзялі ўдзел вядучыя эксперты ў сацыяльнай сферы, палітыцы, эканоміцы — Аляксей Дзермант, Аляксандр Шпакоўскі, Аляксей Аўдонін, Анастасія Баброва. Палітычны аглядальнік Аляксей Дзермант нагадаў пра неабходнасць захавання духоўных каштоўнасцяў.

— Прэзідэнт сказаў, што Беларусь гатовая стаць фарпостам новай Еўразіі, — напомніў ён. — Мне здаецца, што ён зрабіў гэта невыпадкова, добра разумеючы, што «водападзел» з Заходняй Еўропай вельмі сур’ёзны і фундаментальны. Мы бачым, якую яны занялі ў каштоўнасцях незразумелую і непрымальную для нас пазіцыю. Гэта апраўданне нацыяналізму і неанацызму, прымяншэнне сямейных каштоўнасцяў і агрэсіўнае навязванне нам іншых. У гэтым сэнсе мінулы год быў павучальны для нас. Мы ўбачылі, што маглі страціць.

Санкцыі, якімі нас пужаюць, можна перажыць, хоць лёгка не будзе. Прадстаўнікам органаў мясцовай улады і ідэолагам неабходна аб’ектыўна ацэньваць сітуацыю з санкцыямі, таму што людзі будуць задаваць пытанні і на іх трэба адказваць, працягнуў палітолаг Аляксандр Шпакоўскі.

— Санкцыі ўжо аказваюць негатыўнае ўздзеянне на краіну. Але ў нас ёсць усе шанцы яго мінімізаваць, — лічыць ён.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар звярнуў увагу на неабходнасць больш асцярожна ўводзіць контрсанкцыі.

— Летась Магілёўская вобласць адзіная ў краіне спрацавала з плюсам і дала аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту ў памеры 100,9 %. Гэтыя тэндэнцыі працягваліся і сёлета. Калі б не санкцыйныя меры, рост быў бы яшчэ больш адчувальны. За сем месяцаў гэтага года эканоміка прырасла да 102 %. За паўгода рост экспарту склаў 134 %, пры гэтым у Еўрасаюз — да 170 %, — паведаміў ён. — І мы працягваем паляпшаць сваё сальда. Санкцыі ўскосна ўплываюць і на нашы прадпрыемствы. Яны шукаюць контрагентаў, магчымасці забраць валюту праз іншыя банкі. Нам было чым ганарыцца, былі пэўныя напрацоўкі і мы ўпэўнена глядзелі наперад, але санкцыі ўнясуць пэўны дысбаланс. Цяпер на ўзроўні ўрада разглядаецца пытанне аб прыняцці контрсанкцый. Мне здаецца, трэба вельмі асцярожна дзейнічаць у гэтым кірунку. У нас на тэрыторыі вобласці працуюць прадпрыемствы з замежным капіталам, дзе ўжо беларускі дырэктар, тысячны беларускі калектыў, якія забяспечваюць валютны прыток у краіну. Мы бачым, што асобныя рашэнні могуць пагоршыць іх стан. Гэта ўплывае на нашу эканоміку і дабрабыт людзей. Дзесьці ўжо павінны скарачаць чацвёртую змену, каб не вымывалася абаротка. Гэта вельмі далікатнае пытанне. Мы ўжо звярнуліся ва ўрад з прапановай больш абдумана адносіцца да рэзкіх санкцый у адказ.

— Контрсанкцыі трэба ўводзіць так, каб самому сабе нагу не адпілаваць, — пагадзіўся Аляксандр Шпакоўскі. — Не трэба рабіць гэта так, як Літва, якая імкнецца спадабацца заходнім партнёрам, хоць ўнутры самой краіны абстаноўка вельмі нестабільныя.

Рэдактара медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё» Мікалая Сілкова цікавіла пытанне, як працаваць ва ўмовах агрэсіўных выпадкаў ў інтэрнэце.

— Трэба адносіцца да інтэрнэта як да альтэрнатыўнага канала сувязі і данясення інфармацыі, — параіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін. — Сучасныя тэхналогіі дазваляюць мець бесправадны інтэрнэт, які адключыць немагчыма. Змагаццца з гэтым вельмі дорага. Расійскі вопыт — працаваць непасрэдна з аўдыторыяй, так званае лінейнае распаўсюджванне інфармацыі. Мы павінны ісці ў масы. Альтэрнатывы «народнікам» пакуль няма. Змагацца з дыверсіямі ў сферы інфармацыйных тэхналогій выключна забароннымі метадамі нельга. Газеты павінны скласці канкурэнцыю і ўплываць на аўдыторыю. Трэба выдзеліць тыя сродкі масавай інфармацыі, якія будуць аб’ядноўваць вакол сябе калектывы.

Эксперты таксама абмяняліся думкамі па канстытуцыйных пытаннях, наконт стварэння партый, аб’яднання грамадскасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.