Вы тут

Сабаленка засталася другой, Азаранка апусцілася на 35-е месца ў рэйтынгу WTA


Беларуска Арына Сабаленка па-ранейшаму займае другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.


На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка не грала і ў яе актыве засталося 7720 ачкоў. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка страціла тры пазіцыі і зараз знаходзіцца на 35-м месцы (1801 ачко), Аляксандра Сасновіч паднялася на 107-е месца (740), Вольга Гаварцова займае 134-ы радок (564).

Топ-3 рэйтынгу WTA:

  1. Эшлі Барці (Аўстралія) — 10 075 ачкоў;
  2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 7720;
  3. Караліна Плішкова (Чэхія) — 5315.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілля Івашка ўпершыню ў кар’еры падняўся на 52-е месца (1305 ачкоў). Ягор Герасімаў займае 97-ю пазіцыю (769).

Першая тройка рэйтынгу АТР за мінулы тыдзень не змянілася:

  1. Новак Джокавіч (Сербія) — 12 133 ачкі;
  2. Данііл Мядзведзеў (Расія) — 10 575;
  3. Стефанос Ціціпас (Грэцыя) — 8350.
Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.