Вы тут

«Адзіная Расія» перамагае на выбарах у Дзярждуму па партыйных спісах з 49,82% галасоў


Партыя «Адзіная Расія» па выніках апрацоўкі 100% выніковых пратаколаў набрала 49,82% галасоў выбаршчыкаў па партыйнаму спісу ў Дзярждуму, вынікае з дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВК РФ, перадае ТАСС.


Паводле папярэдніх разлікаў, адзінаросы атрымліваюць прыкладна 112 дэпутацкіх мандатаў па спісе. Акрамя таго, яны перамагаюць па 198 аднамандатных акругах. Такім чынам, у суме «Адзіная Расія» атрымлівае канстытуцыйную большасць у ніжняй палаце (больш за 300 мандатаў).

Згодна з вынікамі галасавання, далей ідуць КПРФ — 18,93%, ЛДПР — 7,55%, «Справядлівая Расія — Патрыёты — За праўду» — 7,46% і «Новыя людзі» — 5,32%. Усе гэтыя пяць партый пераадолелі пяціпрацэнтны бар’ер для праходу ў Дзярждуму.

Кандыдаты КПРФ, па папярэдняй інфармацыі, перамагаюць у дзевяці акругах, на трэцім месцы знаходзяцца кандыдаты «Справядлівай Расіі — За праўду», якія лідыруюць у васьмі акругах. У пяці акругах лідзіруюць самавылучэнцы, у двух — кандыдаты ад ЛДПР, яшчэ ў трох — па аднаму кандыдату ад «Радзімы», Партыі росту і «Грамадзянскай платформы».

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.