Вы тут

У Аўстраліі да канца года могуць адкрыць міжнародныя межы


Міжнародныя межы Аўстраліі могуць быць адкрыты да 25 снежня бягучага года. Пра гэта паведаміў федэральны міністр турызму, гандлю і інвестыцый Дэн Тэан у эфіры тэлеканала CBS, перадае ТАСС.


Па словах кіраўніка ведамства, расце колькасць вакцынаваных супраць COVID-19 жыхароў краіны, таму ўлады рыхтуюць сістэму кантролю на мяжы, якая дазволіць людзям пакідаць Аўстралію і вяртацца, не праходзячы каранцін у гатэлях.

У адпаведнасці з Нацыянальным планам, які прыняў урад Аўстраліі ў канцы ліпеня, аўстралійцам будзе дазволена зноў выязджаць за мяжу пасля таго, як 80% жыхароў краіны старэйшыя за 16 гадоў будуць прышчэплены двума кампанентамі вакцыны супраць каранавіруса, ухваленай нацыянальным рэгулятарам. Нягледзячы на тое, што лідэры ўсіх аўстралійскіх рэгіёнаў першапачаткова адобрылі такі варыянт, пазней прэм’ер-міністры двух найбуйнейшых штатаў краіны — Заходняй Аўстраліі і Квінслэнду — заявілі, што не стануць адкрываць межы сваіх рэгіёнаў, пакуль каранавірус не будзе цалкам ліквідаваны ў краіне і 90% яе жыхароў не будуць прышчэплены супраць яго.

Нягледзячы на ціск з боку федэральных уладаў, кіраўнікі рэгіянальных урадаў паведамляюць, што не плануюць адкрываць свае межы для замежнікаў або жыхароў іншых рэгіёнаў Аўстраліі раней за сярэдзіну красавіка 2022 года.

Аўстралійскія межы былі зачыненыя 24 сакавіка 2021 года на фоне пандэміі. Па рашэнні ўрада, замежнікам уезд у краіну забаронены, а аўстралійцы могуць вярнуцца дадому, але колькасць рэпатрыянтаў абмежавана да 3, 5 тыс.у тыдзень. Па дадзеных МЗС краіны, да цяперашняга моманту парадку 45 тыс. грамадзян Аўстраліі чакаюць вяртання на радзіму, і каля 4, 7 тыс.з іх паведамілі, што знаходзяцца ў цяжкім становішчы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.