Вы тут

У Беларусі завершаны клінічныя выпрабаванні айчыннай вакцыны супраць COVID-19


У Беларусі завершаны клінічныя выпрабаванні айчыннай вакцыны супраць COVID-19, паведамілі у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


«Сёння рэалізаваны значны для Беларусі праект, вынікам якога стала стварэнне айчыннай інактываванай цэльнавірыённай вакцыны для медыцынскай прафілактыкі COVID-19. РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Міністэрства аховы здароўя канчаткова зарэгістраваў вакцыну ў Рэспубліцы Беларусь», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя таксама нагадала, што першыя вакцыны ў нашай краіне былі створаны з 1924 па 1950 год: брушнотыфозная, дызентэрыйная, супрацьсухотная БЦЖ, дыфтэрыйны і столбнячны анатаксіны, антырабічная вакцына. Аднак з часам кампетэнцыі і магчымасці вытворчасці былі страчаны.

У распрацоўцы вакцыны прынялі ўдзел наступныя арганізацыі: РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, «НПЦ ЛОТІАС», БДМУ, ГомДМУ, РУП «Белмедпрэпараты», РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, Інстытут фізіялогіі НАН, ААТ «Белвітуніфарм».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.