Вы тут

За два месяцы фермер падмануў гаспадарку на 142 тысячы рублёў


56-гадовы кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі з Крычава абавязаўся пастаўляць на сельгаспрадпрыемства ў Шклоўскім раёне сянаж і сілас. Наўзамен атрымліваў мяса і буйную рагатую жывёлу.


Паводле інфармацыі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама, фермер купляў корм у іншых гаспадарках, а каб атрымаць прыбытак ад наступнай рэалізацыі, завышаў ў таварна-транспартных накладных фактычны аб'ём прадукцыі.

У выніку за два месяцы паставак мужчына прычыніў шкоду на суму больш за 142 тысячы рублёў. Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.