Вы тут

Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць сёння прамыя тэлефонныя лініі


Прамыя тэлефонныя лініі адбудуцца сёння ў аблвыканкамах і Мінгарвыканкаме, паведамляе БелТА.


Тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00 правядуць:

  • намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч (80162213121),
  • намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Белавус Уладзімір Мікалаевіч (80212222222),
  • першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Часнок Ігар Мікалаевіч (80232331237),
  • намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч (80152735644),
  • намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандр Кручанаў Уладзіміравіч (80175004160),
  • кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Дзядкоў Мікалай Леанідавіч (80222501869),
  • намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Трушчанка Юрый Уладзіміравіч (80172224444).

У Беларусі арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых ліній для павышэння эфектыўнасці працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму, цяганіны і паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў. Такія прамыя лініі стартавалі ў студзені 2015 года і праводзяцца па суботах.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.