Вы тут

У Мінску нецвярозы мужчына хацеў адвезці сына да бабулі, але трапіўся супрацоўнікам ДАІ


На вул. Даўгабродскай інспектары ДАІ спынілі нецвярозага 40-гадовага мужчыну, які кіраваў Opel, — ён вёз дзіцяці да бабулі, паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.


Фізічны стан мужчыны насцярожыў інспектараў падчас гутаркі. Праваахоўнікі даставілі мужчыну на агляд, які паказала наяўнасць у яго арганізме 1,1 праміле алкаголю. Пазней мужчына распавёў, што ўвечары напярэдадні паездкі ўжываў спіртное, а раніцай, вырашыўшы, што адчувае сябе добра, сеў за руль.

На дадзены момант у дачыненні да гараджаніна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 2 арт. 18.15 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў.

Аўтамабіль змясцілі на ахоўную стаянку.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.