Вы тут

У Гродне будзе пабудавана поўная копія Каложскай царквы


Аб гэтым было заяўлена падчас урачыстай цэырымоніі гашэння паштовага блока «Каложскай іконы Божай Маці». Мерапрыемства прайшло ў рамках рэгіянальнай філатэлістычнай выстаўкі, прысвечанай Году народнага адзінства«. У цырымоніі прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Андрэй Анісімаў. 


Як расказала начальнік выдавецкага цэнтра «Марка» Ірына Шыпілава, паштовы блок прадстаўляе сабой калекцыйны матэрыял, які дазваляе адлюстраваць і паказаць духоўную і культурную спадчыну беларускага народа, гісторыю Беларусі і яе святыняў.

— Гэта падзея дапамагае аб’яднаць і аматараў-філатэлістаў і прадстаўнікоў духоўнай культуры. Магчымасць далучыцца да прыгажосці і веры, — зазначыў Канстанцін Шульган.  Дарэчы, гэта не першае такога роду выданне. З 1992 года ўведзена нямала паштовых праектаў хрысціянскай тэматыкі. Сімвалічна, што на першай беларускай паштовай марцы адлюстравана выява крыжа Ефрасінні Полацкай. А тысячная марка стала часткай паштовага блока «Сабор Беларускіх святых». 

Неаднаразова на паштовай прадукцыі дэманстравалася і архітэктурная жамчужына Гродзеншчыны — Каложская царква, якая пабудавана ў ХІІ стагоддзі. Тут захоўваецца і галоўная святыня рэгіёна — ікона Каложскай Божай маці. Як зазначыў падчас цырымоніі гашэння архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, гэты вобраз знаходзіцца на такім жа духоўным узроўні, як крыж Ефрасінні Полацкай і Слуцкае евангелле. Унікальнасць іконы ў тым, што яна захавалася да сённяшняга дня. І хаця некаторы час лічылася згубленай, але праз пэўны час была вернута ў храм. І, дзякуючы паштоваму праекту, з’явілася магчымасць распаўсюдзіць звесткі аб ёй у свеце. 

Каб захаваць памяць аб мінулым і пакінуць новы след у гісторыі горада, праваслаўная епархія сумесна з абласнымі ўладамі рыхтуецца ажыццявіць унікальны праект па будаўніцтве ў Гродне яшчэ адной Каложскай царквы. Мяркуецца, што гэта будзе поўная копія старажытнага храма, які быў пабудаваны ў ХІІ стагоддзі. На жаль, у тым выглядзе ён не дайшоў да нашых часоў, частка сцяны была разбурана і ўзнаўлялася ў ХІХ стагоддзі. Канчатковы рамонт завяршыўся некалькі гадоў таму. 

— Зараз вядзецца работа па выбары ўчастка для будучага храма і вызначэнні тэрмінаў пачатка будаўніцтва. Магу сказаць, што разглядаецца некалькі пляцовак, будзем рабіць акцэнт на зручнасць для прыхажан. Вядома, ён будзе цікавы і для турыстаў. Новы храм будзе поўнай копіяй Каложскай царквы ў момант яе росквіту. Гэта спроба прадставіць яе у першапачатковым выглядзе. Плануецца, што храм будзе пабудаваны да 80-годдзя вялікай Перамогі, у 2025 годзе.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.