Вы тут

Андрэй Гаеў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных


Андрэй Гаеў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Андрэй Гаеў узначаліць нядаўна створаны Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных, які надзелены статусам упаўнаважанага органа па абароне правоў суб’ектаў персанальных дадзеных. У прыватнасці, цэнтр надзелены правам правяраць выкананне заканадаўства аб персанальных дадзеных, выносіць пісьмовыя патрабаванні (прадпісанні) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, патрабаваць спынення апрацоўкі персанальных дадзеных, калі іншымі спосабамі немагчыма забяспечыць абарону правоў суб’ектаў персанальных дадзеных.

Як паведамлялася, неабходнасць стварэння Нацыянальнага цэнтра па абароне персанальных дадзеных абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта 22 кастрычніка. Тады кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў маі быў прыняты закон, накіраваны на забеспячэнне і абарону правоў грамадзян пры апрацоўцы іх персанальных дадзеных. «Як лічаць урад і Аператыўна-аналітычны цэнтр, для практычнай рэалізацыі закона і належнага кантролю ў названай сферы неабходна стварыць асобную структуру», — адзначыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што пытанні абароны персанальных дадзеных важныя для ўсяго грамадства і праблемы ў гэтай сферы неабходна вырашаць. «Людзей гэта турбуе», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.