Вы тут

Самы страшны холад


Бежанцы, якія ўжо тыдзень знаходзіліся на беларуска-польскай граніцы з надзеяй на тое, што нарэшце змогуць трапіць у Еўрасаюз, учора пакінулі свой лагер і рушылі да прапускнога пункта. Яны проста стаміліся чакаць і змерзлі: большасць гэтых людзей — выхадцы з цёплых краін, не прывычныя нават да нізкай плюсавай тэмпературы. Пратрымацца ў лагеры столькі халодных дзён і начэй ім дапамагла гуманітарная падтрымка беларускага боку: людзей кармілі, аказвалі медыцынскую дапамогу, абагравалі. Але ці доўга вытрымае ў такім няпэўным становішчы жанчына, чыё дзіця не можа заснуць у халоднай палатцы пад гукі сірэн і святло пражэктараў з польскага боку? Ці доўга вытрымае мужчына, чыя цяжарная жонка беспаспяхова спрабуе сагрэцца каля вогнішча?.. І яны пайшлі да пункта пропуску з надзеяй на міласэрнасць, на чалавечнасць, на здаровы сэнс, у рэшце рэшт. Яны называюць свой шлях дарогай у адзін канец і адмаўляюцца пакідаць месца, да якога ім удалося дабрацца і ад якога так недалёка да мэты... Вяртацца многім з іх проста няма куды — у іх зруйнаваных краінах не засталося ні дома, ні працы, ні ўпэўненасці ў бяспецы...


На пункце пропуску з польскага боку гэтых няшчасных сустрэлі... Вёрталётамі, узброенымі людзьмі, вадамётам. Але людзі не сышлі, а проста пачалі разбіваць лагер там жа, на месцы. Калі пісаліся гэтыя радкі, на двары ўжо была мінусавая тэмпература. Надыходзіла доўгая і халодная лістападаўская ноч, а людзі заставаліся там. Невядома, як перажывуць ноч дзеці на фота, сотні іншых дзяцей, якія засыналі пад ветрам на халодным бетоне пад раўнадушнымі позіркамі да зубоў узброеных польскіх салдат.

Самы страшны холад — не на вуліцы. Ён у чалавечых словах і ўчынках…

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.