Вы тут

Пройдзе семінар у гонар юбілея бітвы за Маскву


3 снежня — урачыстая падзея ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь праводзіць экспертна-медыйны семінар, прысвечаны святкаванню 80-й гадавіны пачатку контрнаступлення савецкіх войсак у бітве пад Масквою. Мяркуецца, што адкрые семінар уступным прывітальным словам Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў.


Сярод удзельнікаў — ваенныя гісторыкі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Беларусі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі. 

Правядзенне семінара прымеркавана і да адкрыцця ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выставачнага праекта «Бітва за Маскву. Бяссмерце подзвіга». 
Пачатак мерапрыемства — а 14-й гадзіне. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.