Вы тут

Пры пажары ў Магілёве загінуў мужчына


Пры пажары прыватнага дома ў Магілёве загінуў мужчына, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.


Паведамленне аб пажары дома па зав.Тарфяным ратавальнікам паступіла 30 лістапада ў 20.06. Па прыбыцці да месца выкліку адбывалася гарэнне ўнутры будынка, з-пад даху ішоў дым. Па словах суседзяў, у доме можа знаходзіцца чалавек.

Ратавальнікамі ў пакоі знойдзены абгарэлы труп гаспадара дома — мужчыны 1961 года нараджэння, які пражываў адзін і нідзе не працаваў. Пошук загінулага быў абцяжараны высокай тэмпературай і шчыльным задымленнем.

У выніку пажару знішчана маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Фота: Магілёўскае абласное УМНС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.