Вы тут

Лукашэнка: сярод арганізатараў дастаўкі бежанцаў да мяжы Беларусі былі расіяне, уключаючы чачэнцаў


Сярод арганізатараў дастаўкі бежанцаў да мяжы Беларусі былі расіяне, у тым ліку чачэнцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


«Гэтыя людзі (бежанцы. — Зв. БелТА) наймаюць прыватнікаў, 350 кіламетраў — 300, і яны на мяжы пад Брэстам і Гродна. Прыватныя кампаніі, потым таксі, аўтобусы наймаюць... Але тут працавалі праваднікі з Расіі, і „дзякуй“ чачэнцам. Вось ужо арганізаваныя людзі. Яны самыя арганізаваныя тут былі, арганізоўваючы паток», — сказаў ён.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яны дапамагалі людзям у Беларусі патрапіць на мяжу і «магчыма, пераадольваць» яе.

«Кожны дзень ідуць паведамленні: украінцы, немцы, палякі, латышы і два толькі расіяніна там, на тэрыторыі Польшчы, усяго два з сотняў ужо, якія забіралі за грошы. $3-4 тысячы каштавала ад мяжы ў Германію перавезці. Вось і вазілі. То бок, гэта выразна арганізаваны транзіт, пачынаючы з Ірака, — дапусцім, курды, сірыйцы, іранцы, — і да мяжы з Германіяй. Выразна арганізаваны», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама нагадаў, што ЕС разарваў дамову аб рэадмісіі з Беларуссю. «Я прама заявіў: ну што ж, вы разарвалі гэтую дамову, вы перасталі супрацоўнічаць з намі і размаўляць па пытаннях мяжы, ну і Гасподзь з вамі. Вашы праблемы, але, я вам кажу, больш абараняць так, як у мінулым годзе, не буду. Яны ж гэта ўсё чуюць, і арганізатары», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.