Вы тут

На выездзе з Беларусі — каля 4,5 тысячы велікагрузаў


Асноўнай прычынай навалы фур на граніцы з'яўляецца невыкананне Польшчай і Літвой дамоўленасцяў па афармленні грузавога транспарту, заявілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота: БелТА

Усяго тры з дзевяці еўрапейскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю выканалі дамоўленасці па афармленні грузавога транспарту. Літоўскі бок зноў не выканаў норму па пропуску грузавікоў. У пункце «Мядзінінкай» (з беларускага боку — «Каменны Лог») сумежны бок аформіў усяго 59 працэнтаў машын. Польскі бок выконвае адпаведныя дамоўленасці ўсяго на 65 працэнтаў. «Гэта прыводзіць да вялікай колькасці машын на іншых напрамках. Так, нягледзячы на тое, што за мінулыя суткі латвійскія пункты пропуску выканалі дамоўленасці ў поўным аб'ёме, на гэтым напрамку працягвае павялічвацца паток велікагрузаў», — адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.

Калі сумежныя бакі не прымуць неабходныя меры, сітуацыя з чэргамі фур на граніцы пагоршыцца. Пра гэта заявілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Выезду з Беларусі чакаюць каля 4,5 тысячы грузавых транспартных сродкаў. На літоўскім напрамку — больш за 2,5 тысячы машын, на польскім — каля тысячы. На граніцы з Латвіяй выезду чакаюць 950 грузавікоў. Як растлумачылі ў ДМК, гэта звязана з тым, што пасля закрыцця польскім бокам пункта пропуску «Кузніца Беластоцкая» (з беларускага боку — «Брузгі») паток грузавых аўтамабіляў пераразмеркаваўся ў першую чаргу ў напрамку «Бераставіцы» і «Казловічаў». Пры гэтым з пачатку лістапада ўстаноўленыя нормы па прыёме транспартных сродкаў у пункце пропуску «Бераставіца» выконваюцца польскім бокам толькі на 60 %, у пункце пропуску «Казловічы» — на 75 %. З літоўскага боку дамоўленасці па прыёме транспартных сродкаў таксама не выконваюцца: у пункце пропуску «Каменны Лог» літоўскім бокам прымаецца парадку 65 % транспартных сродкаў, у «Катлоўцы» і «Прывалцы» — 80 %.

«У сувязі з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі грузапаток будзе павялічвацца. Затрымка грузавікоў на мытнай мяжы ўжо прыносіць фінансавыя і часовыя затраты перавозчыкам, у большай ступені замежным», — заявілі ў ДМК.

Мытныя органы Беларусі прымаюць усе неабходныя меры па забеспячэнні максімальнага афармлення транспартных патокаў, якія ідуць праз мытную граніцу, падкрэслілі ў ведамстве. «Беларусь у поўнай меры выконвае замацаваныя двухбаковымі пагадненнямі нормы і прымае ўсе транспартныя сродкі, падачу якіх забяспечваюць сумежныя дзяржавы, а таксама гатовая павялічыць колькасць прыманых аўтамабіляў. Пры гэтым пасля праходжання ўсіх кантрольных службаў на беларускім баку перавозчыкам прыходзіцца чакаць уезду ў Літву і Польшчу больш за 4 гадзіны, а ў Латвію — 3 гадзіны «, — адзначылі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.