Вы тут

Дзяржпагранкамітэт фарміруе на мяжы дадатковыя манеўраныя групы


Дзяржаўны памежны камітэт фарміруе на мяжы дадатковыя манеўраныя групы. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі па актуальных пытаннях забеспячэння бяспекі і правапарадку і мерах па ахове дзяржаўнай мяжы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Мяжа — гэта жывы арганізм, і абстаноўка ў зімовы перыяд і летні зусім іншая. Калі ўзімку ўчасткі дзесьці непраходныя або цяжкапраходныя, то вясной-летам яны агаляюцца, — адзначыў Анатоль Лапо. — Натуральна, кіраўнік дзяржавы як галоўнакамандуючы цікавіцца, якія мы меры прымаем».

На нарадзе кіраўніку дзяржавы далажылі, як складваецца абстаноўка на мяжы і як у сувязі з гэтым фарміруюцца манеўраныя групы, якой тэхнікай абсталёўваюцца падраздзяленні на мяжы. «Мы ў мінулым адну мангрупу сфармавалі ў мазырскім атрадзе (гэта каля 300 чалавек), цяпер абстаноўка такая, што мы вымушаны фарміраваць адну мангрупу на лідскім кірунку, другую — як рэзерв на брэсцкім напрамку. Будзе восень — можа, яны там не патрэбныя будуць, будзем перакідваць на іншы кірунак», — распавёў старшыня Дзяржпагранкамітэта.

«Абстаноўка на мяжы прагназуемая і кантралюемая», — запэўніў Анатоль Лапо.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.