Вы тут

Рэспубліканскі цэнтр вывучэння мікрабіёму адкрыюць у НАН


Новае навуковае падраздзяленне арганізавана ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі і ўжо задзейнічана ў выкананні шэрага ўнікальных праектаў. Адзін з іх — «Роля мікрабіёму ў рэалізацыі асаблівасцяў геному доўгажыхароў Беларусі». 


Супрацоўнікі Цэнтра былі прыцягнуты для аказання кансультацый у выпадку цяжкага цячэння захворвання неўстаноўленай этыялогіі. Упершыню ў Беларусі было выканана паралельнае вывучэнне поўнага экзому пацыенткі і мікрабіёму. Цяпер такі аналіз магчымы толькі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Праведзенае даследаванне дазволіла скарэктаваць хірургічнае і медыкаментознае лячэнне і дасягнуць поспеху.

Адкрыццё цэнтра адбудзецца ў рамках правядзення 7 снежня Міжнароднай канферэнцыі «Пераўтварэнне геномаў. Х Жэбракаўскія чытанні — 2021» . Мерапрыемства традыцыйна арганізуецца ў фармаце лекцый вядомых вучоных і прысвячаецца адной з актуальных тэм сучаснай навукі.

«Што такое мікрабіём?» Гэтаму пытанню будуць прысвечаны дзве лекцыі вядомых вучоных: Аляксандра Суворава, доктара медыцынскіх навук, прафесара, члена-карэспандэнта РАН (Інстытут эксперыментальнай медыцыны, Расія) і Валерыя Даніленкі, доктара біялагічных навук, прафесара (Інстытут агульнай генетыкі, Расія).

Мікрабіём — унікальная супольнасць мікраарганізмаў, якія засяляюць канкрэтнае асяроддзе — тканкі і органы жывых арганізмаў, глебу, водныя экасістэмы і г. д. Склад мікрабіёму ў значнай ступені звязаны з генетычнымі характарыстыкамі арганізма-гаспадара, можа змяняцца пад уздзеяннем харчовых кампанентаў і медыкаментаў. Мікрабіёту чалавека складаюць 100 трыльёнаў сімбіятычных мікробаў. 95 % мікрабіёты знаходзяцца ў чалавека ў страўнікава-кішачным тракце, агульная паверхня якога мае памер двух тэнісных кортаў. Маса мікрабіёты можа дасягаць двух кілаграм. У целе чалавека ўласных клетак у 1,3 разы менш, чым клетак мікробаў. Лічыцца, што 90 % хвароб чалавека могуць быць тым ці іншым чынам звязаны з кішачнікам і «здароўем мікрабіёмы», таму веданне асноўных механізмаў узаемадзеяння геному чалавека і яго мікрабіёма стварае вялікі патэнцыял для распрацоўкі персаналізаваных дыет і стварэння новых тэрапеўтычных агентаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.