Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з днём нараджэння


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з днём нараджэння, паведамілі ў пресс-службе беларускага лідара.


Садыр Жапараў. Фота: ТАСС

«Дзякуючы вашым намаганням і наватарскаму кіраванню Кыргызстан сёння дабіваецца добрых вынікаў у правядзенні дзяржаўных рэформ, забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, умацаванні сваіх пазіцый на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нарошчванне шматпланавых двухбаковых сувязей адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Беларусі і Кыргызстана і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных, партнёрскіх адносін паміж дзвюма краінамі і іх народамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, шчасця і паспяховай рэалізацыі пастаўленых ім маштабных задач па развіцці кыргызскай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.