Вы тут

Дзяржстандарт прапануе прыняць удзел у галасаванні за лепшыя беларускія тавары


Конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца сярод арганізацый, якія вырабляюць харчовыя, прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў, прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, а таксама кампаній, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу камісія будзе ўлічваць водгукі спажыўцоў.


Кожны можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (паўторнае галасаванне ўлічвацца не будзе). Прагаласаваць трэба да 20 снежня, для гэтага перайсці па спасылцы https://quality.gskp.by/, выбраць намінацыю і адзначыць, падабаецца ці не падабаецца тавар. Можна таксама накіраваць свае водгукі ў сакратарыят камісіі конкурсу да 20 снежня ўключна на адрас ntc@belgiss.by.

Конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» садзейнічае выяўленню якасных, бяспечных і канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, а таксама іх прасоўванню на ўнутраны і знешні рынкі. Ён аб’яўляецца штогод з 2002 года па ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на сайце www.gosstandart.gov.by у раздзеле «Якасць і дзелавая дасканаласць».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.