Вы тут

Сезон калядных кірмашоў стартуе ў Мінскай вобласці 11 снежня


Сезон калядных кірмашоў стартуе ў Мінскай вобласці 11 снежня, расказала БелТА начальнік аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Алена Чабатар.


«У раёнах Мінскай вобласці штотыдзень па выхадных днях з 11 снежня і па 2 студзеня 2022 года будуць разгортвацца раённыя калядныя кірмашы. Аналагічныя рэгіянальныя мерапрыемствы пройдуць 18 снежня ў Барысаве, Вілейцы і Слуцку, 19 снежня — у Нясвіжы, 24 снежня — у Моладзе, 25 снежня — у Салігорску, а таксама ў гэты дзень у Жодзіне арганізуюць абласны навагодні кірмаш. На іх традыцыйна можна будзе набыць калядныя тавары, прадэгуставаць святочныя пачастункі, паглядзець на тэматычныя канцэртныя выступленні і паўдзельнічаць у зімовых конкурсах», — расказала Алена Чабатар.

У калядных і навагодніх кірмашах прымуць удзел суб’екты гаспадарання рознай формы ўласнасці, прадпрыемствы-вытворцы мясной, рыбнай і малочнай прадукцыі, фермерскія гаспадаркі, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі. Жыхарам і гасцям сталічнага рэгіёну прапануюць натуральныя і штучныя елкі, упрыгожванні і падарункі, прадукцыю лёгкай і харчовай прамысловасці. Зазірнуўшы ў месцы святочнага гандлю, можна будзе пакаштаваць блінцы з рознымі начынкамі і духмяныя булачкі, бульбяныя аладкі, прадукцыю грыль, імбірныя пернікі, каву і іншыя гарачыя напіткі.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.