Вы тут

Разгледжана звыш 1300 заяў на атрыманне беларускага грамадзянства


Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнтраных спраў з сярэдзіны жніўня прыняў на разгляд звыш 1,3 тысячы заяў ад іншаземцаў на атрыманне беларускага грамадзянства, паведамілі ў МУС.


Падчас «Вялікай размовы» кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца бягучага года прапрацаваць пытанне аб прадастаўленні грамадзянства Беларусі замежным грамадзянам, якія пражываюць і ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны. «Прэзідэнт даручыў спрасціць працэдуру натуралізацыі гэтай катэгорыі асоб і ў паскораным парадку разгледзець адпаведныя хадайніцтвы замежных грамадзян, якія пажадалі інтэгравацца ў беларускае грамадства», — адзначыў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Пачынаючы з сярэдзіны жніўня, супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў правялі каля 4 тыс. кансультацый і прынялі да разгляду 1322 заявы ад замежных грамадзян аб атрыманні грамадзянства нашай краіны.

Па выніках разгляду зваротаў беларускае грамадзянства атрымала больш за 1,2 тысячы чалавек, якія прыбылі з Украіны. З іх указамі Прэзідэнта прынята ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь 796 асоб, а ў рамках выканання даручэння кіраўніка дзяржавы органы ўнутраных спраў аформілі рашэнні аб прадастаўленні беларускага грамадзянства 485 грамадзянам Украіны. «Гэта законапаслухмяныя сем'і, якія працаўладкаваны, вядуць добрапрыстойны лад жыцця, працуюць на карысць краіны і ўжо ўліліся ў наша грамадства», — падкрэсліў Аляксей Бягун.

У дэпартаменце звярнулі ўвагу, што работа па выкананні даручэння Прэзідэнта прадаўжаецца.

Пётр ДУНЬКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.