Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пачынайце планаваць дзелавыя мерапрыемствы на наступны год. З аўторка да пятніцы абярыце штосьці адно і накіруйце ўсе сілы туды. У плане навагодняй падрыхтоўкі гэта можа быць арганізацыя святочнай паездкі і сувязь з тымі гасцямі, хто прыязджае здалёку. Саму навагоднюю ноч пажадана правесці з блізкімі людзьмі. Знайдзіце сабе энергічны занятак, інакш вас многае будзе раздражняць.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. У панядзелак і аўторак вас будуць адольваць эмоцыі. А серада дасць магчымасць прагаварыць іх, выплюхнуць, абмеркаваць з сябрам. У навагоднюю ноч не будуць лішнімі вострыя адчуванні, але не даводзьце гэта да абсурду — рэальныя рызыка і небяспека ў святочную ноч непатрэбныя.


БЛІЗНЯТЫ. У панядзелак і аўторак будзе шмат забаў або падрыхтоўкі да іх. У сераду займіцеся фінансавымі дагаворамі, якія трэба закрыць або перагледзець. У чацвер за руль лепш не садзіцца, ды і пераходзячы дарогу трэба быць асцярожнымі. У навагоднюю ноч галоўнае, каб побач быў каханы чалавек.


РАК. Энергіі ў вас будзе няшмат, так што паміж шумнай вечарынкай у вялікай кампаніі і спакойным адпачынкам выбірайце другое. У панядзелак і аўторак больш за ўсё задавальнення вы атрымаеце ад сядзення дома, прыборкі і ўпрыгожвання свайго жылля да свята. У Новы год сачыце за самаадчуваннем. Не займайцеся тым, дзе можна стукнуцца, абпаліцца ці парэзацца.


ЛЕЎ. Нягледзячы на святы, да самага Новага года будзе шмат работы. На вас зваляць усю падрыхтоўку да ўрачыстасці, а яшчэ давядзецца да апошняга працаваць і. Затое само свята атрымаецца. Вы апыняцеся на раскошнай вечарынцы — будзе шмат конкурсаў і актыўных забаў.


ДЗЕВА. У пачатку тыдня прыйдзецца вырашаць фінансавыя пытанні. У сераду вы пабываеце на рэпетыцыі святочнага мерапрыемства ці сходзіце на спатканне з кімсьці з «былых», па старой памяці. У чацвер вас таксама чакаюць забавы — шматлюдныя, інтэнсіўныя, магчыма, інтэлектуальныя. Калі не сысці з іх своечасова, можна не адпачыць, а стаміцца. Навагоднюю ноч рэкамендуецца правесці дома. Гасцей запрашайце асцярожна — не буяных, не скандальных.


ШАЛІ. У пачатку тыдня будзеце імкнуцца да спакою. Вашымі «месцамі пасялення» стануць цырульні, салоны прыгажосці, выстаўкі. У сераду будзеце прымаць гасцей або абмяркоўваць хатнюю падрыхтоўку да свята. Сам Новы год пажадана сустракаць не дома, а перамяшчаючыся ад адных гасцей у іншыя. Але сачыце за сваёй бяспекай і ў плане траўмаў, і ў плане агрэсіўных людзей.


СКАРПІЁН. У панядзелак ці аўторак пра сябе нагадае старая праблема з кімсьці з блізкага атачэння. У чацвер будзе шмат сустрэч, званкоў, пакупак. На Новы год вам падораць шмат цікавых падарункаў. Пры сабе ў навагоднюю ноч не рэкамендуецца мець шмат наяўных грошай ці каштоўныя рэчы: можна іх пазбавіцца.


СТРАЛЕЦ. У панядзелак падзеі дапамогуць вызначыцца, чаго хочаце ад свята асабіста вы. З аўторка да пятніцы пачынайце дзейнічаць. Залог поспеху будзе ў актыўнасці. А яшчэ ў тым, каб не распыляцца, а працаваць над адной мэтай. У навагоднюю ноч вам гарантавана ўвага.


КАЗЯРОГ. Будзеце ганарыцца сабой. З’явяцца дакладныя мэты, якія цікавыя асабіста вам. Удалы тыдзень і для таго, каб папрацаваць над сваім іміджам і стварыць аб сабе патрэбнае меркаванне. У суботу шанц заявіць пра сябе падвернецца вельмі нечакана, і ім трэба хутка скарыстацца. Новы год лепш сустракаць у вузкім коле блізкіх людзей, на вечарынцы «толькі для сваіх».


ВАДАЛІЎ. Да Новага года давядзецца шмат працаваць. На вас ляжа арганізацыя свята ці даробліванне той работы, якую трэба паспець да канца года. Вы будзеце паспяхова кіраваць калектывам і арганізоўваць групавыя мерапрыемствы. Новы год сустрэнеце сярод людзей з агульнымі інтарэсамі.


РЫБЫ. Ваш шчаслівы год пачнецца раней за каляндарны — у сераду, калі Юпітар увойдзе ў ваш знак. Ён пачне дарыць поспех і павышаць якасць жыцця. Вы заўважыце, што шмат людзей жадае запрасіць вас на свята, да вашай думкі прыслухоўваюцца, начальства адзначае вас у рабоце. Новы год рэкамендуецца сустракаць на свецкім мерапрыемстве, сярод уплывовых людзей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.