Вы тут

Ілжэбізнесмен браў перадаплату за тавар, які ў далейшым не пастаўляў


У Першамайскае РУУС сталіцы звярнуліся двое мінчан, якія паведамілі, што замовілі запчасткі для аўтамабіляў, унеслі за іх перадаплату, аднак тавар так і не атрымалі. Сума ўрону склала больш за 1600 рублёў.


Супрацоўнікі міліцыі падчас правядзення праверкі ўстанавілі, што ашуканскія дзеянні ў дачыненні да заяўнікаў здзейсніў 50-гадовы жыхар Міншчыны.

Па і нфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына стварыў сайт па аказанні аўтапаслуг і продажы аўтазапчастак. Патэнцыйным пакупнікам, якія звязваліся з ім у месенджары, падазраваны абяцаў выканаць практычна любую замову пасля паступлення перадаплаты. Атрымаўшы грошы, ён пераконваў кліента, што ўсё ідзе па плане: дэталь вязуць з суседняй краіны, таму неабходна пачакаць, таксама ў якасці пацверджання мужчына высылаў фатаграфіі замоўленага тавару. Разам з тым, мінчанін першапачаткова не збіраўся выконваць абавязацельствы.

Устаноўлена, што фігурант займаўся супрацьпраўнай дзейнасцю на працягу мінулага года і датычны яшчэ да васьмі аналагічных эпізодаў махлярства на тэрыторыі краіны. Следчым камітэтам дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчыны і распачата крымінальная справа за махлярства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.