Вы тут

Кацярына Серафіновіч: Гэта закон не для кагосьці чужога — для нас...


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, в. а. дырэктара — галоўнага рэдактара дзяржаўнай установы «ЛідаМедыяКампанія»:


— Мне запомнілася нядаўняя сустрэча прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву Лідскага, Іўеўскага, Воранаўскага раёнаў з Аляксеем Талаем — членам Канстытуцыйнай камісіі, паралімпійскім чэмпіёнам, беларускім Нікам Вуйчычам і проста патрыётам сваёй краіны. Клубок у горле стаяў ва ўдзельнікаў сустрэчы, калі Аляксей казаў пра свайго дзеда, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну, на руках насіў шаснаццацігадовага ўнука, скалечанага авіяцыйнай бомбай, якая раптоўна выбухнула... Гэта ж адбылося праз дзесяцігоддзі
пасля заканчэння ваенных дзеянняў на беларускай зямлі...

Рэха ўжо далёкай вайны адклікаецца болем не толькі ў сям'і Аляксея Талая, але і ў кожнага, хто бачыць і чуе простыя шчырыя словы аб любові да малой радзімы, аб неабходнасці абараняць яе. У генетычнай памяці нашага народа закладзена матрыца дабра і справядлівасці, гераізму і асабістай адказнасці за сям'ю і тых, хто побач.

Неаднойчы пацярпеўшы ад войнаў на сваёй тэрыторыі, Беларусь імкнецца да мірнага добрасуседства з іншымі краінамі, што замацавана асобным артыкулам Канстытуцыі. Больш за тое, у праекце новай Канстытуцыі прапісаны дадатак да артыкула 18: «Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў». Аднак з улікам таго, што ў свеце неспакойна,
замежныя дзяржавы сцягваюць ваенны кантынгент, баявую тэхніку да граніц нашай, можа, варта было б дадаць радок: «разам з тым беларуская дзяржава распачне ўсе неабходныя меры па абароне сваіх граніц ад захопнікаў звонку»? Хоць і так зразумела: любімую не аддадзім!

Я ўпэўненая: кожны, хто бярэ ўдзел у сустрэчах з Аляксеем Талаем, іншымі патрыётамі роднай Беларусі, якія шчыра, ад усяго сэрца жадаюць дабра ёй і ўсяму народу, разумеюць: за іх словамі — праўда! І возьмуць удзел у рэферэндуме, на які будзе вынесена новая Канстытуцыя. Гэта ж закон не для кагосьці чужога — для нас... Нам з ім жыць, гадаваць дзяцей, будаваць будучыню, у якой захаваюцца ўсе напрацоўкі краіны за мінулыя дзесяцігоддзі і будуць створаны ўмовы для новых дасягненняў.

Фота sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.