Вы тут

МАЗ прадаставіў новы аўтобус для тэст-драйва ў Бішкеку


Мінскі аўтамабільны завод прадаставіў новы пасажырскі аўтобус для тэст-драйва ў Бішкеку, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.


Фота: maz.by

«Паміж мэрыяй Бішкека і прадстаўнікамі завода была дасягнута дамоўленасць, у адпаведнасці з якой у горадзе адбылася прэзентацыя новага пасажырскага аўтобуса маркі МАЗ 206946. Гэты від транспарту будзе праходзіць выпрабаванне на тэрыторыі Бішкека на працягу 3 месяцаў. Аўтобус для тэст-драйва прадастаўлены на бясплатнай аснове», — расказалі на прадпрыемстве.

Паўнізкападлогавы аўтобус прызначаны для перавозкі пасажыраў на гарадскіх маршрутах. Ён уключае ў сябе адкідны трап для заезду інваліднай каляскі з ручкай, сістэму нахілу кузава «Клірынг» для аблягчэння пасадкі/высадкі пасажыраў, абсталяванне для мацавання адпаведнага ўстройства для асоб з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.

Гарадскі транспарт на 27 пасадачных месцаў па экалагічным класе адносіцца да групы Еўра-5. Даўжыня аўтобуса складае 8,8 м. Ён працуе на газавым рухавіку.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.