Вы тут

Навастрылі лыжы на Чжанцзякоў: расказваем пра другі алімпійскі кластар


ХХІV Алімпійскія гульні ў Пекіне, на самой справе, будуць праходзіць не толькі ў Пекіне. Яны ў прамым сэнсе гэтага слова аб’яднаюць увесь Кітай. Спартыўныя аб’екты раздзелены на тры кластары. Самы вялікі, зразумела, у сталіцы. А сталіцай лыжных відаў спорту на гэтай алімпіядзе стане Чжанцзякоў, папулярны лыжны куророт за 180 кіламетраў ад Пекіна.


Нацыянальны лыжны цэнтр

Пасля Алімпійскіх гульняў ад спартыўнага комплекса застанецца только тэхнічная пабудова. А на месцы арэны для лыжных гонак і двухбор’я, медыяцэнтра, стадыёна з’явіцца парк з зонай для кемпінгу і адкрыты лядовы цэнтр. Лыжны цэнтр адпавядае імкненнем аргакамітэту Гульняў да энергаашчаднасці і клопату аб навакольным асяроддзі. Сцёкавыя воды з аб'ектаў інфраструктуры будуць поўнасцю сабраны і ачышчаны перад паўторным выкарыстаннем, каб забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне водных рэсурсаў.

Цэнтр скачкоў з трампліна

Апошняя з новых пабудоў у кластары Чжанцзякоў. Комплекс прыме турніры па двухбор’ю і скачках з трампліна. Пасля Гульняў цэнтр стане трэніровачнай базай каманды Кітая. А падножжа трампліна можа пераўтварыцца ў футбольнае поле. Мяркуецца, што гэтае месца стане папулярным у турыстаў.

Дзякуючы выгнутым лініям канструкцыі арэна атрымала назву «Снежны жуйі», у гонар традыцыйнага кітайскага жазла выканання жаданняў. Гэтыя рэчы вядомыя ў Кітаі яшчэ з 220 года нашай эры. Іх форма адлюстроўвае форму сузор’я Вялікай Мядзевідзіцы, а вырабляліся яны з нефрыту ці золата, матэрыялаў-сімвалаў шчасця і дабрабыту. Форма цэнтра скачкоў з платформай паўтарае форму жуйі. Такім чынам дызайнеры не толькі падкрэслілі дынаміку спорта, але і аддалі даніну павагі кітайскай кульутры.

Нацыянальны цэнтр біятлона

Біятлонная траса працягласцю 8,7 кіламетраў пракладзеная па натуральнаму рэльефу гары. Візуальнага эфекта тым, каму пашчасціць ужывую назіраць за спаборніцтвамі, дададуць руіны старажытнай Вялікай сцяны.

Дарэчы, біятлонная і лыжная трасы аб’яднаныя спецыяльнай стальной канструкцыяй «Ледзяны пярсцёнак». Пасля Аліміпійскіх гульняў арэна будзе выкарыстана як трэніровачная база і турыстычная кропка.

Снежны парк Геньцін

Аб’ект размешчаны на месцы папулярнага гарналыжнага курорта. Пасля Гульняў часовыя трасы дэмантуюць, а аб’ект вернуць уладальнікам. Снежны парк раздзелены на дзве часткі. Парк А прыме фрыстайлістаў. У парку В будуць спаборнічаць фрыстайлісты. Кожна зона можа прыняць 7500 гледачоў. Дакладней, магла б, як вядома, білеты на алімпійскія спаборніцтвы прадавацца не будуць.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.