Вы тут

Больш за 27 тыс. пасажыраў за месяц перавезлі новыя цягнікі Мінск — Калінкавічы


Больш за 27 тыс. пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі БЧ у зносінах Мінск — Калінкавічы, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.


«27 снежня 2021 года, у дзень нараджэння Беларускай чыгункі, быў адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Калінкавічы — Светлагорск — Жлобін — Мінск. Сёння штодня ў гэтым напрамку курсіруюць сучасныя электрацягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа. Перавага новага праекта па заслугах ужо паспелі ажыццявіць жыхары і госці нашай краіны.Так, за першы месяц работы новымі цягнікамі нумар 876/875 і нумар 874/873 Мінск — Калінкавічы ўжо перавезены больш як 27 тыс. пасажыраў, у тым ліку па прамому маршруце Мінск — Калінкавічы — Мінск каля 6 тыс. пасажыраў, або 21,4% ад агульнай колькасці», — распавялі ў прэс-цэнтры.

У БЧ дадалі, што ў сярэднім за суткі ў названых цягніках праязджаюць больш за 850 чалавек, з іх амаль 200 — па маршруце Мінск — Калінкавічы — Мінск.

Цягнік нумар 876/875 адпраўляецца са станцыі «Калінкавічы» у 06.02 і прыбывае на станцыю «Мінск-Пасажырскі» у 09.34. У зваротным напрамку поезд адпраўляецца ў 20.48 і прыбывае ў Калінкавічы ў 00.28. Цягнік нумар 874/873 адпраўляецца са станцыі «Мінск-Пасажырскі» у 14.00 і прыбывае на станцыю «Калінкавічы» у 17.26. У зваротным напрамку поезд адпраўляецца ў 18.22 і прыбывае ў беларускую сталіцу ў 21.44.

Па маршруце руху дадзеныя цягнікі робяць прыпынкі ў Светлагорску, Жлобіне, Чырвоным Беразе, Бабруйску, Асіповічах і Пухавічах.

«Выкарыстанне інавацыйнага рухомага саставу на электрыфікаваных участках павышае камфорт транспартных зносін, эфектыўнасць эканамічных сувязей і мабільнасць насельніцтва, скарачае час знаходжання ў дарозе», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.