Вы тут

«Усё пераварочваецца ўнутры». Акцёры Купалаўскага аб прэм’еры спектакля


Акцёры Купалаўскага тэатра ў час сустрэчы з журналістамі расказалі, што спектакль «Чакана гучна i да болю блiзка» паводле вядомай п’есы канадскага драматурга Морыса Паніча ў пастаноўцы маладога беларускага рэжысёра Данііла Філіповіча ўзнімае тэму ўзаемаадносін паміж блізкімі людзьмі і ашаломіць гледачоў, паведамляе БелТА.


Па сюжэце трагікамедыі, жыццё супрацоўніка банка рэзка мяняецца, калі родная, але незнаёмая цётачка праз 30 гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці. Галоўны герой Кэмп згаджаецца, аднак зусім не ведае, як паводзіць сябе, ён знаходзіцца ў разгубленасці. Паступова крыўды мінулага ў яго вырываюцца на волю і правакуюць агрэсію. Кэмп вінаваціць цётку Грэйс у сваёй неплацежаздольнасці, у тым, што яна адсутнічала ў яго жыцці, калі была патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка. Здаецца, што галоўны герой прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей.

«Глядач зможа ўбачыць тое, аб чым страшна сказаць. Гэта, мне здаецца, самая галоўная заслуга нашага Данііла (рэжысёра. — Заўвага БелТА). Рэдка бывае такое адкрыццё. У душы галоўнага героя ўсё так бурліць, што гэта трывожыць гледача. Па сцэнарыі, бачачы душэўныя перажыванні свайго пляменніка, я не магу нават заплакаць, вымавіць хоць адно слова. Я толькі назіраю, але ў гэты час у мяне як у актрысы ўсё пераварочваецца ўнутры. Гэта вельмі дорага для гледача, — расказала народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова. — Людзям цяжка адкрываць свае пачуцці нават самаму блізкаму чалавеку, таму падзеі, якія будуць разгортвацца на сцэне, ашаломяць гледачоў».

Акрамя цётачкі, галоўны герой вінаваціць у сваіх няўдачах і былую жонку, якая зрабіла памылкі, калі яны яшчэ былі разам. «Кэмп любіў іншую жанчыну, але падманам мая гераіня яго на сабе жаніла. Яна вырашыла, што ён будзе чалавекам, які многага даб’ецца ў жыцці, але ў працэсе сумеснага жыцця расчаравалася», — расказала аб сваёй гераіні Таццяна Гулевіч.

Зінаіда Зубкова, прадаўжаючы размову пра персанаж, адзначае, што былая жонка — жудасная эгаістка. Яна не можа дараваць мужчыну, што ён яе выганяе і таму яна кожны раз зноў з’яўляецца.

Сяргей Бірульчык, які іграе галоўнага героя, бачыць праблему ва ўзаемаадносінах з жонкай і ў самім герою, адзначаючы, што, нягледзячы ні на што, ён сам выбраў дзяўчыну, якую не любіць. Перайшоўшы да размовы аб самім Кэмпе, акцёр расказаў, што рашэнні, якія прымае яго герой, ён не падтрымлівае. «Мне здаецца, мы з ім вельмі падобныя. Ён мне нагадвае аб маім дзяцінстве, усе яго думкі ўзнікалі і ў маёй у галаве, у маім сапраўдным дзяцінстве, але рашэнне ўсяго гэтага ў нас рознае», — сказаў акцёр.

Прэм’ера спектакля «Чакана гучна i да болю блiзка» адбудзецца на сцэне Купалаўскага тэатра 25 лютага.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.