Вы тут

Сенатар — жанчына года сталіцы


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах узяла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2021».


— Нечакана і прыемна стаць пераможцай у такой намінацыі. Асабліва ў Мінску, дзе традыцыйна высокая канцэнтрацыя жанчын — яркіх асоб з амбіцыямі, вялікім патэнцыялам, зараджаных на прадукцыйную дзейнасць на карысць нашай Беларусі, — адзначыла старшыня профільнай камісіі. — Упэўненая, што актыўную грамадзянскую пазіцыю павінен мець кожны з нас, адстойваючы і рэалізоўваючы на практыцы базавыя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі.

Адзначым, што арганізатарам гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу выступіла Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын».

«МС» далучаецца да віншаванняў з гэтай нагоды і жадае Таццяне Аркадзеўне новых яркіх перамог і дасягнення яшчэ большых вышынь у прафесійным і грамадскім жыцці!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.