Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні магчыма заключэнне важнага кантракта, які будзе перспектыўны ў многіх сферах. Варта максімальна выкарыстоўваць такія якасці, як разважнасць і ўпэўненасць ва ўласных сілах, спатрэбіцца і мастацтва пераканання. Панядзелак — не самы ўдалы дзень для новых спраў і сур'ёзных пачынанняў. Чацвер — спрыяльны дзень для набыцця сувязяў і партнёраў. У выхадныя пазбягайце лішніх гутарак і плётак.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Многае будзе ўдавацца, асабліва калі сумяшчаць прыемнае з карысным. У сераду магчыма ўзнікненне вострых і непрадказальных сітуацый на рабоце. Таму важна хутка і ўпэўнена прымаць рашэнне. Дзякуючы таварыскасці і дыпламатычнасці вы здолееце наладзіць сувязі з дзелавымі партнёрамі. Больш беражна і ўважліва пастаўцеся да блізкіх. У пятніцу магчымая напружаная сітуацыя. У выхадныя будзе шанц наладзіць адносіны.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вашы ідэі і пачынанні будуць ацэнены па заслугах і прынясуць прыбытак. Магчымыя парушэнні звыклага ўкладу жыцця, ды і любыя змены пойдуць вам на карысць. Будзьце гатовыя да таго, што давядзецца ў апошні момант змяніць планы. Усё да лепшага. Вас чакае гармонія ў асабістым жыцці і выгадныя прапановы па рабоце.


РАК. Паспрабуйце не марнаваць час на мітусню і размовы ні пра што. Вельмі важна не ствараць перагрузак на працы: стан здароўя нашмат важнейшы. Пік напружання прыйдзецца на аўторак. У сераду зможаце зразумець, што мэта абрана вамі ўдала і можна ганарыцца сабой. Калі вас папросяць пра дапамогу, не адмаўляйце, але і не прымайце ўвесь груз чужых праблем на свае плечы. У пятніцу неабходна давесці да завяршэння распачатую справу. Нядзелю лепш правесці з сябрамі.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні лепш займацца паўсядзённымі справамі, не замахваючыся на штосьці новае ці глабальнае. У чацвер вас можа адолець раптоўны прыступ панікі і няўпэўненасці ў сабе. Калі хочацца нешта зрабіць — рабіце, але спрабаваць маніпуляваць іншымі не варта. У пятніцу лепш устрымацца ад актыўнай дзейнасці і быць больш пераборлівымі ў кантактах. У нядзелю ваш спакой і міралюбнасць згладзяць вострыя вуглы і ўсталююць мір сярод блізкіх людзей.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні не варта здзяйсняць працоўных подзвігаў. Не ацэняць. Лепш паспрабуйце справіцца з назапашанымі дробнымі праблемамі. У першай палове тыдня на вас можа нахлынуць плынь сустрэч, званкоў і папяровай працы, верагодны і дадатковыя клопаты, звязаныя з арганізацыйнымі мерапрыемствамі. Усё гэта можа стаміць настолькі, што давядзецца экстранна сыходзіць у адпачынак, каб пазбавіцца гэтай мітусні. У выхадныя выспіцеся і пабудзьце ў адзіноце.


ШАЛІ. На гэтым тыдні нават самы міралюбівы настрой можа стаць зусім не мірным у баях з абставінамі. Наперадзе вас чакаюць цяжкасці і перашкоды, але вы ўсё пераадолееце. Трэба часцей адпачываць і не працаваць звышурочна, як бы таго ні патрабавала начальства. У пятніцу ваш настрой будзе падобны на маятнік. У выхадныя шмат што растлумачыць размова па душах з каханым чалавекам.


СКАРПІЁН. У шматлікіх сферах жыцця на гэтым тыдні вас чакае поспех, многае паспееце зрабіць і нават атрымаеце бачны вынік, адчуўшы карысць і маральнае задавальненне ў бізнесе. Вы пачынаеце заваёўваць лідарскія пазіцыі. У сярэдзіне тыдня варта ўдзяліць увагу асабістаму жыццю. У пятніцу непажадана прымаць паспешлівыя рашэнні. Выхадныя правядзіце з каханым.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вас могуць парадаваць выгадныя дзелавыя прапановы. Аднак у гэтага ёсць і адмоўны бок, на радасцях можаце ўзвальваць на сябе непасільную ношу. Старайцеся не перанапружвацца. Трымайце ў тайне вашы намеры, паменш гаварыце пра тое, што збіраецеся рабіць. Разлічваць давядзецца, як заўсёды, толькі на сябе. На шчасце, на адсутнасць сіл скардзіцца не даводзіцца.


КАЗЯРОГ. Вельмі важна зараз навучыцца жыць у гармоніі з самім сабой і навакольнымі. Непажадана ў парыве праведнага гневу сварыцца з блізкімі людзьмі. Вашы энергія і напор акажуць вялікі ўплыў на ўсіх, з кім трэба будзе мець зносіны. Імкненне вылучыцца і дасягнуць жаданага прывядуць вас да запаветнай мэты. Бліжэй да канца тыдня займіцеся добраўпарадкаваннем дома. Дзякуючы невялікім зменам, створаным вашымі рукамі, ён стане яшчэ больш утульным.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні варта звярнуць увагу на знакі, якія вам дасылае лёс. А вось папярэджвае ён пра небяспеку ці звяртае вашу ўвагу на ўдалы збег акалічнасцяў, разгадаць зможаце толькі вы. У панядзелак не варта крытыкаваць калег і сяброў, будзьце дыпламатычнымі. У чацвер і пятніцу пажадана ўстрымацца ад авантур. У пятніцу акуніцеся з галавой у бягучыя справы — так вы пазбегнеце інтрыг і плётак.


РЫБЫ. Тыдзень спрыяльны для змены працы і новых рамантычных знаёмстваў. Вы здольныя завяршыць і вырашыць амаль усе свае справы, але гэта адбярэ шмат сіл. Таму рацыянальна размяркуйце час на працу і на адпачынак. Чацвер — добры дзень для праяўлення ініцыятывы на працы, вы будзеце ўпэўнены ў сваіх сілах. Пятніца — удалы дзень для адпачынку і забаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.