Вы тут

Дыялогавая пляцоўка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пройдзе ў БДПУ 15 сакавіка


Удзел у ёй возьмуць міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Аляксандр Жук, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лукянаў, студэнтка БДПУ, уладальніца тытула «Студэнт года—2021» Ксенія Лашчэўская, прадстаўнікі маладзёжных абяднанняў, студэнты і навучэнцы ў колькасці да 100 чалавек.


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — Асноўны Закон беларускай дзяржавы, які вызначае дзяржаўны і грамадскі лад краіны, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам, а таксама выконвае шэраг іншых значных функцый.

27 лютага 2022 года прайшоў рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. За ўнясенне дапаўненняў і змяненняў прагаласавалі больш за 80 працэнтаў выбаршчыкаў, якія прыйшлі на рэферэндум. Сімвалічна, што змены ў тэкст Асноўнага Закона набудуць сілу менавіта ў Дзень Канстытуцыі — 15 сакавіка 2022 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.