Вы тут

Абвешчаны пераможцы 64-й прэміі «Грэмі»


У Лас-Вегасе прайшла 64-я цырымонія ўручэння ўзнагароды Акадэміі гуказапісу ЗША «Грэмі». Яе вядучым стаў комік, акцёр і тэлевядучы Трэвар Ноа, паведамляюць РИА Новости.


У катэгорыі «Лепшы новы выканаўца» перамагла спявачка Алівія Радрыга. Яе песня Drivers License, якую спявачка выканала ў пачатку цырымоніі, таксама была прызнана як лепшае сольнае поп-выкананне.

Лепшым альбомам года названая пласцінка We Are Джона Батыста. Батыст быў лідарам па колькасці намінацый — выканаўца прэтэндаваў на «Грэмі» ў 11 катэгорыях і перамог у пяці з іх, у тым ліку «Лепшае музычнае відэа».

У катэгорыях «Песня года» і «Найлепшы запіс года» выйграла кампазіцыя Leave The Door Open, якую выканаў рэп-дуэт Silc Sonic (артысты Bruno Mars і Anderson).

Прэмію як лепшы поп-альбом атрымала пласцінка Love for Sale Лэдзі Гагі і Тоні Беннетта.

Амерыканская група Foo Fighters атрымала тры ўзнагароды ў рок-намінацыях. Калектыў былога барабаншчыка Nirvana Дэвіда Грола атрымаў узнагароды ў намінацыях «Найлепшы рок-альбом» за сваю пласцінку Medicine at Midnight, «Найлепшая рок-песня» за кампазіцыю Waiting On a War і «Найлепшае выкананне музыкі ў жанры рок» за песню Making a Fire.

Узнагарода акадэміі гуказапісу ЗША «Грэмі» ўручаецца штогод у 86 катэгорыях за дасягненні ў розных жанрах музыкі і сферах музычнага бізнесу.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.