Вы тут

Жыццё пад адхон: хто яны, сучасныя дыверсанты?


Часам, калі людзі гуляюць «у герояў», то настолькі захапляюцца працэсам, што перастаюць думаць пра наступствы. Так, на мінулым тыдні праваахоўнікі затрымалі некалькі груп тэрарыстаў, якія спрабавалі пусціць пад адхон чыгуначныя цягнікі, падпальвалі рэлейнйыя шафы, з мэтай парушыць транспартную камунікацыю і перашкодзіць перамяшчэнню расійскай ваеннай тэхнікі. Выканаўцы лічылі, што застануцца без пакарання і змогуць без праблем выехаць за мяжу.


Аднак у выніку ўсё склалася зусім іначай. У гульні былі назіральнікі, якія не адразу заявілі пра сябе. Мужчын, якія сталі толькі пешкамі ў вялікім плане замежных экстрэмісцкіх фарміраванняў, затрымалі супрацоўнікі КДБ. А вось пра тое, што папярэднічала сумнаму фіналу, і як атрымалася вылічыць правапарушальнікаў, гледачы змогуць даведацца з новага дакументальнага фільма Ксеніі Лебедзевай «Жыццё пад адхон». Не прапусціце — паказ хутка ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: sb.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.