Вы тут

Праект «Я ведаю» зноў збірае інтэлектуалаў


У студзені Белтэлерадыёкампанія прадставіць сёмы сезон любімай многімі шоу-віктарыны «Я ведаю», удзельнікамі якой будуць вучні 5–11 класаў. Новым вядучым і правадніком у свет ведаў стане Васіль Чэхаў, а сачыць за юнымі эрудытамі з «настаўніцкай» разам з іх педагогамі зможам у кампаніі Юліі Пярцовай.


Цікаўныя школьнікі, ліцэісты і кадэты з розных куткоў Беларусі, натхнёныя прагай ведаў, паспяхова прайшлі адборачны этап і зусім хутка прадставяць свае навучальныя ўстановы ў навучальна-спаборніцкім праекце рэспубліканскага маштабу. Цяпер, каб выйсці ў суперфінал і пазмагацца за званне пераможцы, удзельнікам трэба будзе адказаць на шэраг займальных і каверзных пытанняў. Тэмы заданняў былі складзены сумесна з Міністэрствам адукацыі, але не абмяжоўваюцца выключна школьнай праграмай і будуць ахопліваць розныя сферы навукі, культуры і спорту. Менавіта таму назіраць за барацьбой юных інтэлектуалаў будзе аднолькава цікава як дзецям, так і дарослым.

Прэм’ера сёмага сезона шоу-віктарыны для ўсёй сям’і «Я ведаю» адбудзецца ў суботу, 13 студзеня, у 13.35, на тэлеканале «Беларусь 1». Выпускі праекта таксама можна будзе знайсці на сайце медыяхолдынга www.tvr.by і на YouTube-канале «Беларусь 1».

А імёны сямі пераможцаў віктарыны (па адным з кожнай паралелі 5–11 класаў) тэлеаўдыторыя даведаецца вясной. Усіх эрудытаў чакаюць падарункі ад партнёраў і спонсараў праекта.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.