Вы тут

Вальфовіч папярэдзіў аб адказе ў выпадку заходняй агрэсіі


Пры агрэсіі заходніх краін у дачыненні да Беларусі разбурэнні і выбухі будуць і на іх тэрыторыі. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.


Фота: БелТА

Аляксандр Вальфовіч нагадаў, што на заходніх рубяжах нашай краіны адбываецца значная мілітарызацыя краін ЕС пад выглядам нібыта пагрозы з усходу. У Польшчы, Літве і Латвіі павялічваецца колькасць вайскоўцаў і ўзбраення, ваенная інфраструктура мадэрнізуецца. Акрамя таго, пачасціліся палёты замежнай ваеннай авіяцыі ля беларускіх межаў.

«Яны сваю інфраструктуру прыводзяць у адпаведнасць незразумела чаму, напэўна, развязвання, падрыхтоўцы да агрэсіі. Думаю, просты народ, польскі, літоўскі, бачыць тое, што адбываецца сёння ва Украіне, якія разбурэнні, якая трагедыя, як гінуць простыя людзі на тэрыторыі Украіны. Спадзяюся, ён гэтага не захоча, таму што не атрымаецца так, што яны развяжуць агрэсію ў адносінах да Беларусі, і ваенныя дзеянні будуць праходзіць толькі ў Беларусі. Не, на іх тэрыторыі таксама будуць разбурэнні, гібель, выбухі», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама дадаў, што Беларусь выдаткоўвае грошы на свае ўзброеныя сілы, але разумна, кропкава, праводзіць планавыя мерапрыемствы па баявой падрыхтоўцы. Каб у выпадку неабходнасці, у выпадку правакацыі быць гатовымі даць годны адказ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.