Вы тут

Мінскія пенсіянеры спаборнічалі ў дартсе і скандынаўскай хадзьбе


У мінскім гарадскім упраўленні МНС адбыўся вясёлы і цікавы фестываль пад назвай «Супер Стар». 9 каманд пенсіянераў па 10 чалавек, створаныя мінскімі раённымі тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі цікавы турнір.


Пачаўся ён у актавай зале ўпраўлення з конкурсу «Ввізітная картка», падчас якога каманды выконвалі песні і танцавалі. Пасля гэтага турнір перамясціўся на свежае паветра, дзе на трэніровачнай пляцоўцы МНС пенсіянеры спаборнічалі ў эстафеце са збіваннем мячом вогнетушыцеляў, дартсе, жартаўлівай рыбалцы, забегу з гімнастычнай палкай і тэнісным мячом. Завяршыўся фестываль каманднай эстафетай на дыстанцыі ў адзін кіламетр скандынаўскай хадзьбой. Перамагла каманда Фрунзенскага раёна сталіцы і, вядома, здаровы лад жыцця ўсіх удзельнікаў гэтага незвычайнага фестывалю.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.