Вы тут

Кітайскія астраномы выявілі звыш 1,4 тысячы новых галактык


Кітайскія даследчыкі знайшлі 1417 новых кампактных галактык, што прыкладна ў 1,8 раза больш за ўсіх такіх утварэнняў, якія назіралі іх замежныя калегі. Аб гэтым заявілі ў Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сярод іх 739 «гарохавых галактык», 270 «чарнічных галактык» і 388 «вінаградных галактык», падзяліўся навуковы супрацоўнік абсерваторыі Ло Алі. «Гэтыя галактыкі былі знойдзены пры дапамозе спектраскопа LAMOST. Наша работа па праве лічыцца унікальнай. Колькасць такіх галактык, якія замежныя калегі некалі даследавалі і апублікавалі вынікі даследавання, складае толькі 800», — заўважыў навуковец.

Па яго словах, галактыкі атрымалі свае нязвыклыя назвы з-за адносна невялікіх памераў, а таксама зялёным, блакітнаватым або фіялетавым адценнямі на малюнках, атрыманых пры дапамозе астранамічных прыбораў. Кітайскія астраномы даследавалі інтэнсіўнасць зоркаўтварэння і металічнасць гэтых зорных сістэм. Даследаванні адзначаюць, што «гарохавыя галактыкі» характарызуюцца даволі нізкай металічнасцю і высокай інтэнсіўнасцю зоркаўтварэння. Яны знаходзяцца на адлегласці ад 1,5 да 5 млрд. светлавых гадоў ад нашай Сонечнай сістэмы. Па памеры такая галактыка складае менш за 10 працэнтаў Млечнага шляху, па масе — 1 працэнт. Тым не менш, па тэмпах утварэння зорак яны ў дзесяць разоў перавышаюць нашу галактыку.

У параўнанні з галактыкамі «гароху», галактыкі «чарніц» аказаліся больш кампактнымі, і меншымі як па памеры, так і па вазе.Галактыкі «вінаграда» знаходзяцца ад Млечнага шляху далей у параўнанні з галактыкамі «гароху».

«Вага названых зорных сістэм складае ад 310 тыс. да 10 млрд. мас Сонца. Самая далёкая з іх знаходзіцца ў 9 млрд. светлавых гадоў ад нас», —- адзначыў Ло Алі. Названыя галактыкі, як правіла, адносяцца да катэгорыі карлікавых галактык нізкай свяцільнасці. Нягледзячы на шматлікасць, з-за маленькага памеру і нізкай свяцільнасці складана выявіць такія галактыкі на адносна далёкіх адлегласцях.

LAMOST, таксама вядомы як тэлескоп Го Шоўцзін па імені вядомага кітайскага астранома (1231 — 1316 гг.) — найбуйнейшы ў Паднябеснай шматмэтавы спектраскоп для назірання шырокіх раёнаў неба. Ён размешчаны ў павеце Сінлун, што ў правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.