Вы тут

Андрэйчанка: Беларускі народ салідарны з тымі, хто выступае супраць фашызму і яго ідэалогіі


Падзеі, якія здарыліся ў Рызе 10 мая, калі трактарам прыбралі кветкі, якія жыхары горада паклалі на Дзень Перамогі ля помніка Вызваліцелям, ускалыхнулі беларускую грамадскасць.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка так пракаментаваў гэты акт вандалізму:

«Раніцай 10 мая ў Рызе трактарам згрэблі кветкі, ускладзеныя ў Дзень Перамогі да помніка Вызваліцелям. Нашчадкі латышскіх нацыстаў, якія абвясцілі 9 мая Днём памяці ахвяр на Украіне, вырашылі выкрасліць з гісторыі ўсе згадкі пра подзвіг савецкага народа. Але рыжане ўжо 11 мая зноў прынеслі кветкі да помніка і арганізавалі «народны дазор» па абароне памяці.

Гэты яскравы прыклад сведчыць аб тым, што нават у прафашысцкіх еўрапейскіх краінах ёсць здаровыя сілы, якія выступаюць супраць нацызму, гатовыя абараняць уласныя ідэалы і берагчы сапраўдныя каштоўнасці. Літоўцы, латышы, эстонцы, украінцы і палякі ў большасці сваёй міралюбівыя, добрыя і прыстойныя людзі. Яны закладнікі сваіх урадаў, якія выконваюць чужую волю, якія абараняюць інтарэсы закулісных лялькаводаў, якіх не хвалюе нішто, акрамя ўласнай выгады.

Вайна з помнікамі, адраджэнне фашысцкай ідэалогіі, знішчэнне культурнай спадчыны, татальныя абмежаванні, забароны і санкцыі — гэта той інструментарый, які выкарыстоўваецца сёння заходнім светам для захавання ўласнага дамінавання.

Спробы «задушыць» іншадумства, перапісаць гісторыю нараджаюць хвалю пратэсту і абурэнні, прымушаюць людзей паднімацца на яе абарону. Тысячы рыжан прадэманстравалі сваю пазіцыю, паўторна ўсклаўшы кветкі да мемарыяла Вызваліцеляў. Беларускі народ, які страціў кожнага трэцяга ў Вялікай Айчыннай вайне, салідарны з тымі, хто выступае супраць фашызму і яго ідэалогіі.

Сёння зноў актуальныя словы Юліуса Фучыка: «Людзі! Будзьце пільныя! Спыніце фашызм!».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.