Вы тут

«Чжужун» праехаў па Марсе каля двух кіламетраў


Кітайскі марсаход «Чжужун» (названы па імені кітайскага бога агню) праехаў звыш 1,9 кіламетра з таго часу, як ён пачаў рух па паверхні Чырвонай планеты ў маі мінулага года. Аб гэтым сведчаць апошнія дадзеныя, апублікаваныя Цэнтрам месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


15 мая мінулага года пасадачны модуль з марсаходам «Чжужун» прызямліўся ў паўднёвай частцы раўніны Утопія ў паўночным паўшар’і Марса. З таго часу ён збіраў узоры грунту і парод, а таксама рабіў здымкі падчас даследавання планеты. Па стане на пачатак мая «Чжужун» адпрацаваў на паверхні Марса 342 марсіянскія дні на адлегласці 240 мільёнаў кіламетраў ад Зямлі (марсіянскі дзень прыкладна на 40 хвілін даўжэйшы, чым дзень на нашай планеце).

Паводле паведамлення Нацыянальнага цэнтра касмічных навук пры Кітайскай акадэміі навук, «Чжужун» выявіў прыкметы нядаўняй воднай актыўнасці на Марсе. Паводле дадзеных кароткахвалевага інфрачырвонага спектру, а таксама навігацыйнай і геадэзічнай камер, атрыманым марсаходам у раёне прызямлення, была выяўлена літыфікаваная плітападобная цвёрдая скарынка, з дапамогай аналізу спектраскапічных дадзеных якой было выяўлена, што яна багатая мінераламі, такімі як водны сульфат. Даследчая група прыйшла да высновы, што гэтыя багатыя сульфатамі скарынкі маглі ўтварыцца ў выніку літыфікацыі марсіянскай глебы, а менавіта шляхам цэментавання марсіянскай глебы солевымі мінераламі, якія крышталізаваліся ў выніку ператоку грунтавых вод або капілярнага выпарэння. Гэта даследаванне — першы ў свеце выпадак, калі марсаход выкарыстоўваў караткахвалевы інфрачырвоны спектрометр для выяўлення водазмяшчальных мінералаў на Чырвонай планеце.

Зусім хутка на Марсе надыдзе зіма. У гэты перыяд тэмпература ўначы апускаецца ніжэй за мінус 100 градусаў па Цэльсіі і існуе высокая верагоднасць пясчаных бур. Марсіянскія зімы доўжацца прыкладна шэсць зямных месяцаў. Навукоўцы сканструявалі марсаход «Чжужун» устойлівым да нізкіх тэмператур і пяску, а таксама забяспечылі яго энергаабароненасць, каб гарантаваць бяспечнае правядзенне даследавання Чырвонай планеты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.