У яго рамках адбудзецца адкрыты дыялог «Навука. Моладзь. Будучыня» з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца, старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова, дырэктара Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргея Сачко. Запланавана правядзенне выстаўкі-прэзентацыі праектаў выпускнікоў тэхнапарку.
Таксама ўдзельнікі форуму наведаюць Нацыянальную акадэмію навук Беларусі і вопытны завод «Палітэхнік» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Першая адукацыйная змена стартавала ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ў канцы студзеня 2021 года. Галоўная мэта ўстановы — падтрымка адораных навучэнцаў і развіццё ў іх цікавасці да навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Навучанне старшакласнікаў адбываецца па наступных напрамках: зялёная хімія, робататэхніка, прататыпаванне, Web-дызайн , праграмаванне мікракантролераў, праграмаванне на мове Python, інжынерная экалогія і біятэхналогіі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
Жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,3 года, мужчыны — 28,6.
Шчырая гутарка з валанцёрам пошукавага руху Беларусі.
У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.