Вы тут

Бугі-вугі, боб на галаве і хупавыя вусы. Музей П.Броўкі адкруціць машыну часу


Літаратурны музей Петруся Броўкі ў рамках акцыі Ноч музеяў-2022 запрашае 21 мая наведвальнікаў на праграму «Калісьці ты быў бітнікам...», паведамляецца на сайце музея.


Герой новай выставы — сын Петруся Броўкі — Юрый, доктар юрыдычных навук. Ён ведаў не толькі права, гісторыю, але і выкарыстаў усе свае магчымасці не адставаць ад тэндэнцый сусветнага мастацтва, з маладосці наведваючы закрытыя кінапаказы, запісваючы джаз на «косткі» і апранаючыся па апошняй модзе.

«У гэтую Ноч музеяў мы прапануем вам не толькі пазнаёміцца з лёсам гэтага цікавага чалавека, але і акунуцца ў атмасферу савецкага андэграўнду яго маладосці. Адкручваем машыну часу да наступнага настрою: 1950-1970-я, біт-паэзія, джаз і бугі-вугі, туфлі на маннай кашы, дзеці сонца, боб на галаве, казлінныя бародкі і хупавыя вусы... Стылягі, бітнікі, хіпі — субкультуры, якія змянілі савецкае мастацтва і моладзь. І гэты вечар мы прысвячаем ім», — распавялі арганізатары і параілі ўдзельнікам выбіраць характэрны лук адной з гэтых субкультур і ствараць разам незабыўны касцюмаваны вечар.

У праграме — лекцыя аб гісторыі бітнікаў, прэзентацыя работ Руслана Чатырка «Neural History Majho Kraju» (дарэчы, ён працуе ў інжынернай сферы, а ў вольны час займаецца нейрасеткамі і стварае партрэты вядомых беларусаў), інтэрактыўная праграма, майстар-клас па ліндзі-хопу і многія іншыя актыўнасці.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.