Вы тут

Як аналітыкаў-экспертаў рыхтуюць у БДУ?


Беларускі дзяржаўны універсітэт і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.


 

«У БДУ сёння вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы аналітыкаў-экспертаў. Гэта не канкрэтная спецыяльнасць, а граматна спланаваная сістэмная работа з моладдзю», — расказаў рэктар БДУ Андрэй Кароль падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (БІСД).

— Мы бачым важнасць развіцця аналітычных навыкаў і кампетэнцый у студэнтаў, прыцягнення іх да абмеркавання найбольш актуальных грамадска-палітычных і міжнародных тэм. Сёння востра стаіць пытанне граматнага і ўзважанага падыходу да патоку навін і сусветных падзей. Назіраецца запатрабаванасць у спецыялістах-аналітыках. І БДУ адзін з першых, хто выбудаваў сістэму па фарміраванні такой супольнасці з ліку студэнтаў, — падкрэсліў Андрэй Кароль. — Гэта не хуткі шлях. Важна іх «вырасціць», стварыць адпаведныя ўмовы... Мы арыентаваны, каб БДУ стаў своеасаблівым «мазгавым цэнтрам», аналітычным ядром па прагназаванні, прадухіленні і вырашэнні рызык і выклікаў.

Летась у БДУ быў створаны Студэнцкі аналітычны клуб на базе ўпраўлення экспертнай і аналітычнай работы. Прэтэндэнты праходзяць дбайны адбор. Для іх распрацавана спецыяльная навучальная праграма: гэта лекцыі, сустрэчы з вядомымі экспертамі, майстар-класы. Студэнцкую моладзь знаёмяць з базавымі паняццямі і спецыфікай аналітычнай работы, аналізам даных, яны практыкуюцца, удзельнічаюць у стратэгічным мадэляванні, працуюць з аналітыкай дакументаў, прапануюць уласныя праекты і рэкамендацыі нават у адносінах да адміністравання ўніверсітэта. Большасць лектараў — выкладчыкі БДУ.

Актыўна студэнты — сябры клуба ўдзельнічаюць у рэалізацыі розных аналітычных праектаў. Адзін з іх — «Referendum», дзе з навуковага пункту гледжання вучоныя-гісторыкі, палітолагі, юрысты, сацыёлагі і эканамісты разглядалі рэферэндум як найважнейшы грамадска-палітычны працэс. Вынікам сумеснай працы стаў камплект матэрыялаў з арыентацыяй на моладзь. Ён уключаў пасты ў сацыяльных сетках, відэаролікі, каментарыі экспертаў, меркаванні навучэнцаў. Сябры аналітычнага клуба БДУ «данеслі» гэтыя матэрыялы да студэнцтва і сумесна ў фармаце «роўны навучае роўнага» ацанілі палітычныя працэсы ў краіне.

Цяпер у БДУ рэалізуецца практыкаарыентаваны праект «УніВектар»: супрацоўнікі, навукоўцы, эксперты прапрацоўваюць стратэгічныя напрамкі развіцця ўніверсітэта, у тым ліку, з прыцягненнем студэнтаў.

Ключавая роля ў падрыхтоўцы будучых аналітыкаў належыць упраўленню экспертнай і аналітычнай работы ўніверсітэта. Гэта структура — своеасаблівы інавацыйны пункт росту Белдзяржуніверсітэта, каардынатар даследавання грамадскай думкі супрацоўнікаў, вучоных і студэнтаў аб дзейнасці, патэнцыяле і перспектывах БДУ. Прафесійныя аналітыкі, трымаючы руку на пульсе, працуюць са статыстычнымі данымі для далейшага развіцця БДУ. У іх кампетэнцыях аналіз працэсаў у адукацыйнай, навуковай, навукова-інавацыйнай, выхаваўчай і міжнароднай дзейнасці як у нашай краіне, так і за яе межамі.

«На працягу ўсяго перыяду развіцця дадзенага напрамку ва ўніверсітэце мы падтрымліваем кантакт з асноўнымі аналітычнымі беларускімі структурамі. Два гады таму з кіраўніцтвам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў адбылася дастаткова прадметная размова аб развіцці дадзенага напрамку ў БДУ. А заключанае пагадненне аб супрацоўніцтве стане актыватарам для больш дынамічнага развіцця экспертна-аналітычнай супольнасці БДУ, — адзначыў Андрэй Кароль. — Для нашых студэнтаў гэта новыя магчымасці для стасункаў, праходжання практыкі, стажыровак, удзелу ў сумесных праектах і праграмах»

У сваю чаргу дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў выказаў гатоўнасць удзельнічаць у падрыхтоўцы маладых аналітыкаў, дзяліцца напрацаванымі методыкамі, выступаць з лекцыямі і майстар-класамі, а таксама ў якасці экспертаў маладзёжных праектаў. «Сёння назіраецца запатрабаванасць спецыялістаў для экспертна-аналітычнай работы, мы імкнёмся зрабіць аналітыку паўнацэнным відам дзейнасці, з цэласнай сістэмай падрыхтоўкі кадраў і сфарміраванай адукацыйнай базай», — рэзюмаваў кіраўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.