Вы тут

Прэм’ер Нідэрландаў трапіў у скандал з-за старога тэлефона Nokia


Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ трапіў у скандал праз тое, што цягам некалькіх гадоў выдаляў тэкставыя паведамленні са свайго мабільнага тэлефона, паведамляюць РИА Новости.


Гэты інцыдэнт стаў падставай для абмеркавання ў парламенце Нідэрландаў. Рутэ абвінавацілі ў парушэнні закона аб архіваванні даных. Таксама прадстаўнікі апазіцыі заявілі, што выкарыстанне тэлефона старой мадэлі (а прэм’ер карыстаўся тэлефонам Nokia 301) можа пагражаць дзяржбяспецы.

Рутэ заявіў, што выдаляў паведамленні выключна праз недахоп памяці ў тэлефоне, а важныя адпраўляў у дзяржаўны архіў.

«Падобна на тое, што памяць тэлефона прэм’ер-міністра выкарыстоўваецца гэтак жа выбарча, як і яго ўласная памяць», — заявіла лідар Лейбарысцкай партыі Ацье Куікен.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.