Вы тут

Супрацоўнікі музея Вялікай Айчыннай вайны пераапрануліся ў ваенную форму падчас Ночы музеяў. Падрабязнасці - у фотарэпартажы


Міжнародны дзень музеяў адзначылі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны​.


21 мая ў музеі ў межах акцыі прайшлі мерапрыемствы, аб’яднаныя тэмай «СІЛА МУЗЕЯЎ. СІЛА ПАМЯЦІ».

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, жыхары і госці Мінска з нецярпеннем чакалі пачатку гэтага свята.

У 18.00 музей гасцінна расчыніў свае дзверы ў «Ноч музеяў».

Да гасцей з прывітальным словам звярнуўся дырэктар музея, заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Варапаеў.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавыя мерапрыемствы для наведвальнікаў усіх узростаў.

У зале «Музей для дзяцей» былі падрыхтаваны:

  • займальная віктарына для сямейнага вольнага часу, якая дазваляе даведацца пра цікавыя факты аб розных музеях Беларусі і свету;
  • тэматычны майстар-клас для дзяцей па вырабе паштовак;
  • майстар-клас для дзяцей «пластылінавы жывапіс», падчас якога ўдзельнікі сваімі рукамі стваралі вырабы;
  • атракцыён віртуальнай рэальнасці.
  • лакацыя «Сіла Перамогі», на палях якой юныя наведвальнікі музея малявалі карціны, якія затым вывешваліся ў зале Перамогі.

У тэматычнай фотазоне ўсе ахвотныя маглі сфатаграфаваць сябе на памяць аб наведванні музея.

У зале «Дарога вайны» адбыліся тэматычныя тэатралізаваныя міні-экскурсіі, якія праводзілі супрацоўнікі музея, апранутыя ў ваенную форму танкіста, лётчыка і артылерыста.

Тэматычная інсталяцыя, прысвечаная нялёгкай працы кінааператараў у гады Вялікай Айчыннай вайны, прыцягнула ўвагу наведвальнікаў кадрамі франтавой кінахронікі.

Удзельнікі квэсту «Разведчык» адпраўляліся ў захапляльнае падарожжа па залах музея, падчас якога змаглі праверыць свае веды аб Вялікай Айчыннай вайне, атрымаць навыкі работы са сродкамі сувязі.

На пляцоўцы, абсталяванай пад палявы ваенны шпіталь, супрацоўнікі музея навучалі прысутных прыёмам аказання першай медыцынскай дапамогі.

У адной з залаў музея была абсталявана лакацыя «Лясная школа», дзецям і іх бацькам прапаноўвалася магчымасць адчуць сябе вучнямі школы ў партызанскім лясным лагеры, вырабіць чарніла з лясных ягад, навучыцца пісаць гусінымі пёрамі.

Падчас майстар-класа «За адвагу, стойкасць і мужнасць» госці музея знаёміліся з гісторыяй ордэна Айчыннай вайны, сваімі рукамі збіралі копіі ордэна, выкарыстоўваючы прадстаўленыя нарыхтоўкі.

Прыцягнула ўвагу наведвальнікаў і выстава «Мелодыі Вялікай Айчыннай вайны», адкрыццё якой адбылося ў «Ноч музеяў». Аснову экспазіцыі склалі аўтэнтычныя музычныя інструменты і радыёпрыёмнікі з фондаў музея. Усе жадаючыя маглі пачуць мелодыі, якія ўзнаўляліся патэфонам.

На пляцоўцы самалёта Лі-2 супрацоўнікі музея расказвалі пра герояў вайны і подзвігі, звязаныя з легендарным самалётам, наведвальнікаў зацікавіла вялікая колькасць невядомых фактаў з гісторыі ваенна-транспартнай авіяцыі.

Усе госці музея, скончыўшы ў зале Перамогі доўгі і цікавы шлях па залах музея, атрымалі на памяць паштоўкі і магніты з выявай музея.

У 22.00 мерапрыемствы акцыі «Ноч музея» завяршыліся выкананнем гімна музея і словамі падзякі у адрас усіх, хто наведаў музей у гэты дзівосны вечар.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.