Вы тут

Жыроўка можа падрасці на 2-3 рублі з-за відэаназірання


Паслугу відэаназірання ў шматкватэрных дамах сталіцы думаюць уключыць у спіс абавязковых камунальных паслуг. Белтэлекам абяцае за свой кошт аснасціць сотняй тысяч камер шматпавярховікі Мінска. А вось за іх эксплуатацыю будуць плаціць жыхары, штомесяц выдаткоўваючы на паслугу, якая мусіць стаць абавязковай, два-тры рублі. Пілотны праект па ўкараненні відэаабсталявання пачнецца ў Маскоўскім раёне сталіцы.


Пакуль у Мінску абсталявана відэакамерамі каля 1800 з 6400 шматкватэрных будынкаў. Як абяцаюць спецыялісты Белтэлекама, доступ да анлайн-выяў з камер і запісаў, якія маюць захоўвацца на працягу 30 дзён, будзе ў жыллёва-камунальных службаў. Жыхары змогуць праглядаць відэа ў ЖКГ ці Белтэлекаме, калі пададуць заяву на бясплатнае атрыманне лагіна і пароля для гэтай мэты.

Аснасціць усе шматкватэрныя дамы відэаабсталяваннем могуць за два-тры гады, аднак толькі пры ўмове, што відэаназіранне афіцыйна стане абавязковай камунальнай паслугай. Тым не менш, ужо цяпер Белтэлекам гатовы прапанаваць аналітыку па запісах з устаноўленых відэакамер.

— Развіваць сістэму відэакантролю ў жыллі неабходна, — падкрэсліў Аляксандр ДАРАХОВІЧ, намеснік старшыні Мінгарвыканкама. — Гэта дапаможа ў пытаннях бяспекі і будзе стымуляваць падрадчыкаў працаваць якасна.

Сістэмамі відэаназірання аснашчаюцца ўсе значныя аб’екты сталіцы, ужываюцца камеры і падчас капітальнага рамонту. На думку чыноўнікаў Мінгарвыканкама, гэта павышае прадукцыйнасць працы, бо работнікі працуюць больш сумленна, ведаючы, што за імі назіраюць.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» у 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Як «Звязда» у 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Таццяна Падаляк на працягу 20-гадовай работы ў «Звяздзе» ажыццявіла нямала патрыятычных праектаў.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.