Вы тут

Уручаныя прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці


15 чэрвеня ў сталічнным Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2021 года.

 


Фота БелТА

Як адзначыў на цырымоніі намеснік прэм’ер-міністра краіны Юрый Назараў, сёння якасць — найважнейшы прыярытэт эканамічнай палітыкі нашай краіны.

«Гэта не проста пафасныя словы, гэта сапраўды загад няпростага часу, у якім мы з вамі жывём. Бо беспрэцэдэнтны санкцыйны палітычны ціск, якому падвергнулася наша дзяржава, зводзіцца да простых і банальных рэчаў: нашу прадукцыю спрабуюць выцесніць з еўрапейскіх і іншых рынкаў, нам абмяжоўваюць допуск да сыравіны, нам зламалі лагістычныя ланцужкі — па сутнасці, нас адразаюць ад фінансавых рэсурсаў. На фоне гэтага супрацьстаяння важна яшчэ больш актыўна працаваць над павышэннем сваёй канкурэнтаздольнасці, а значыць, перш за ўсё — над павышэннем якасці прадстаўленай прадукцыі і аказваемых паслуг», — сказаў Юрый Назараў.

Быць паспяховымі сёння могуць толькі тыя кампаніі, якія выбудоўваюць стратэгію свайго развіцця на аснове якасці на ўсіх этапах дзейнасці — у планаванні, кіраванні, арганізацыі вытворчасці і падрыхтоўцы персаналу, лічыць намеснік прэм’ер-міністра. Ён адзначыў, што ўрадам выбудаваная мэтанакіраваная работа па павышэнні якасці. «Задачы па павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі вызначаны асноўным праграмным дакументам краіны — Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады. Практычная рэалізацыя гэтай задачы ажыццяўляецца з дапамогай рэалізацыі галіновымі міністэрствамі і канцэрнамі гэтай праграмы, а таксама комплекснымі праграмамі развіцця галін на пяцігодку.

Юрый Назараў асабліва падкрэсліў, што конкурсны рух у галіне якасці актыўна развіваецца ў нашай краіне і нацэльвае ўсе сегменты эканомікі на выпуск экалагічных, бяспечных і рэсурсазберагальных відаў прадукцыі і паслуг. Пачынаючы з 1999 года лаўрэатамі прэміі ўрада сталі больш за 250 арганізацый з розных галін эканомікі.
Лаўрэаты прэміі прадстаўляюць зрэз ўсёй нашай эканомікі: прамысловасць, транспарт, камунікацыі, энергетыка, будаўніцтва, адукацыя. Гэта не толькі прадпрыемствы дзяржаўнага сектара, але і прыватнага. Прадукцыя нашых лаўрэатаў атрымала прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. У прыкладвіцэ-прэм’ер прывёў кампаніі, каля 80 працэнтаў прадукцыі якіх экспартуецца. Сярод іх ААТ «БЕЛАЗ», ВА «Энергакамплект», ААТ «Брэстгазаапарат», ААТ «Гандальмаш», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», ААТ «Рэчыцкі метызны завод», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Малочны Свет».

Стварэнне высокатэхналагічнай, канкурэнтаздольнай прадукцыі на сусветным рынку немагчыма без прымянення новых тэхналогій, сучаснага абсталявання, метадаў кіравання і прыцягнення інвестыцый. Так у некалькі разоў павялічылі аб’ёмы інвестыцый у развіццё вытворчасцяў Мінскі маторны завод, прадпрыемства «Малочны гасцінец», Жабінкаўскі камбікормавы завод. Важкі ўклад у развіццё нашай эканомікі ўносяць прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Беларускім вытворцам малочнай прадукцыі ўдалося скарыць самыя канкурэнтныя і прывабныя рынкі харчовай прадукцыі дзякуючы гнуткасці і своечасоваму рэагаванню на змены ўмоў.

Юрый Назараў таксама звярнуў увагу на тое, што павышэнне якасці нашай прадукцыі не толькі павялічвае аб’ёмы экспарту, але і дае магчымасць замяшчаць на ўнутраным рынку імпарт. А гэта мае вялікае значэнне ва ўмовах існуючых абмежавальных мер. Мэтанакіраваную працу па стварэнні імпартазамяшчальнай прадукцыі праводзяць лаўрэаты конкурсу. Актыўна ў гэтым кірунку працуюць машынабудаўнічыя прадпрыемствы, асабліва вытворцы сельгастэхнікі — Гомсельмаш і Бабруйскаграмаш. Каля 70 працэнтаў кабельна-правадніковай прадукцыі, што вырабляецца Віцебскім прадпрыемствам Энергакамплект — імпартазамяшчальная. На прадпрыемстве «Віцебскія дываны» запушчана вытворчасць па выпуску поліпрапіленавых нітак для выпуску новай прадукцыі.

Фота БелТА

Намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што сучасная сітуацыя змушае нас станавіцца яшчэ больш незалежнымі і самастойнымі ад глабальнай эканомікі замежных карпарацый. Тут можна адзначыць уклад нацыянальнага аператара электрасувязі Белтэлекам і найбуйнейшага будаўнічага прадпрыемства краіны МАПІД. Установы адукацыі — лаўрэаты прэміі ўрада, таксама дэманструюць ўпэўненае развіццё па ўсіх напрамках сваёй дзейнасці, актыўна ўкараняюць сеткавыя формы навучання, лічбавыя тэхналогіі. Ствараюць навукова вытворчыя цэнтры і лабараторыі, развіваюць экспарт адукацыйных паслуг.

Прэмія гэта досыць папулярная і вядомая ў шырокіх колах як спажыўцоў, так і вытворцаў айчыннай прадукцыі, адзначыў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі.

Ён падкрэсліў, што работа, якая вядзецца на ўзроўні генерацыі кіраўніком дзяржавы і ўрада, далей падхопліваецца ўсімі галінамі і прадпрыемствамі. «Нягледзячы на цяжкі перыяд у нашай эканоміцы нам трэба яшчэ больш стымуляваць і прапагандаваць высокую якасць менавіта беларускай прадукцыі. Тыя ўдзельнікі, якія заслугоўваюць узнагарод, у рамках прэміі ўрада, маюць сёння значныя перавагі. На працягу трох гадоў яны маюць права маркіраваць сваю прадукцыю спецыяльным знакам прэміі ўрада. Непасрэдна ў каталогах замежных устаноў размяшчаюцца звесткі аб таварах і паслугах гэтых прадпрыемстваў.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Валянцін Татарыцкі заўважыў, што пераможцаў конкурсу выбіралі зыходзячы з комплексу ўсіх падыходаў, якія прымяняюцца на прадпрыемстве. У першую чаргу ацэньваліся лідарскія якасці галоўных спецыялістаў удзельніка конкурсу. Немалаважна, як згуртавана працуе каманда, як устойліва яна можа прымаць рызыкоўныя рашэнні, стратэгічна думаць і загадзя планаваць сур’ёзныя рашэнні.

Конкурс на суісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе быў праведзены 23-ы раз. Яго лаўрэатамі сталі 29 арганізацый. Упершыню лаўрэатамі сталі 15 арганізацый, 14 — пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, адна арганізацыя прызнана дыпламантам конкурсу. Тры арганізацыі ўдастоены спецыяльных узнагарод конкурсу: «Лідарства», «Дасканаласць менеджменту», «Сацыяльная адказнасць».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.