Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вам пашанцуе ў справах, калі зможаце праявіць ініцыятыву, напорыстасць і рашучасць. Павінен з'явіцца шанц ператварыць сапернікаў у саюзнікаў і атрымаць поспех ва ўсім, чым давядзецца займацца. У аўторак можаце ўсвядоміць, што занадта далёка зайшлі ў спрэчцы з сябрамі — паспрабуйце паставіцца да рознагалоссяў з гумарам і прадухіліць канфлікт. У пятніцу наведванне мерапрыемства, якое ўяўляецца вам сумным, абяцае стаць пачаткам яркай рамантычнай гісторыі.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Не саромейцеся выкарыстоўваць карысныя сувязі ў працоўных і фінансавых пытаннях. Не разлічвайце толькі на свае сілы, звяртайцеся да знаёмых па падтрымку. Магчымыя некаторыя ўскладненні і перашкоды ў дасягненні мэты ў аўторак. У суботу ваша дапамога будзе неабходна родным, спатрэбіцца могуць як парада і падтрымка, так і чыста фізічная сіла ў пераездзе, напрыклад, ці ў садовых работах. Нядзелю прысвяціце свайму адпачынку, не напружвайцеся, уладкоўваючы нечы.


БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць зорная гадзіна для людзей творчых. Злучыўшы натхненне з пэўнымі задачамі, зможаце атрымаць адчувальны прыбытак і ўмацаваць матэрыяльнае становішча. На гэтым тыдні вас чакаюць чулыя прызнанні і гарачыя спатканні. Будзеце здольныя прадчуваць далейшыя падзеі, могуць сніцца прарочыя сны, трапляцца знакі. У другой палове тыдня скрануцца з месца важныя справы, якімі вам даўно хацелася заняцца.


РАК. Адносіны з блізкімі і сябрамі стануць лепшымі і гарманічнымі. Ініцыятыву і добрасумленнасць ацэніць ваша начальства. Вы без цяжкасцяў зладзіце з самай  працаёмкай справай, уразіўшы навакольных актыўнасцю. Аднак не забывайце пра адпачынак. Самы час спланаваць летні водпуск. Субота — удалы дзень для рамантычных сустрэч.


ЛЕЎ. У прафесійнай сферы можна чакаць праблемы і падводныя камяні, так што засяродзьцеся на працы. З'явіцца магчымасць істотна пашырыць дзелавыя кантакты і нядрэнна зарабіць. У выхадныя пакіньце час для сяброўскіх сустрэч або для пікніка на дачы.


ДЗЕВА. З'явіцца шанц пазбавіцца ад сумневаў, падазрэнняў і рэўнасці. Гэты час запомніцца багаццем сустрэч і цікавымі знаёмствамі. Не адкладайце вырашэнне асабістых спраў у доўгую скрыню. У аўторак могуць спраўдзіцца самыя смелыя мары, у гэты дзень добра складаць планы і разглядаць шляхі іх рэалізацыі. У выхадныя вас пакліча дарога.


ШАЛІ. На працы надыходзіць напружаны час, затое вы становіцеся незаменным спецыялістам. Ваша ўспрыманне сітуацыі зменіцца, вырашэнне праблем запатрабуе зусім іншага падыходу. Пажадана, каб эмоцыі не былі перашкодай, трымайце іх пад кантролем. Спрыяльныя паездкі, камандзіроўкі і пачатак падарожжаў і водпуску. Не забывайце чаргаваць працу з адпачынкам.


СКАРПІЁН. Тыдзень абяцае быць дастаткова ўдалым. Планы будуць рэалізоўвацца. Вас парадуюць дзелавыя прапановы і дадатковы прыбытак. Не выпускайце шанц змяніць жыццё да лепшага, пазбавіцца ад таго, хто надакучыў. Не хавайце сваіх пачуццяў, паверце, што каханне — гэта важна, гэта шлях да шчасця і гармоніі.


СТРАЛЕЦ. Не рабіце на гэтым тыдні заўчасных высноў і не спяшайцеся з адназначнымі ацэнкамі. У сераду магчымы некаторы спад актыўнасці ў інтэлектуальнай сферы, але гэта будзе мець часовы характар. Нестандартны падыход да сітуацый дазволіць справіцца з любой праблемай, трэба толькі не баяцца рызыкаваць. Абставіны ў канцы тыдня складуцца на вашу карысць.


КАЗЯРОГ. Нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, вашы справы ідуць угару. Непрыемнасці толькі для таго і існуюць, каб поспех аказаўся больш жаданым. У чацвер вас пацешаць сябры або каханы чалавек. У пятніцу зрабіце высновы з уласных памылак, перш чым зберацеся наступіць па граблі зноў. Выхадныя пастарайцеся правесці на прыродзе.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні імкніцеся быць больш мяккімі і гнуткімі, а рашучасць і ўпартасць зараз недарэчы. Старайцеся пазбягаць канфліктаў і непаразуменняў, не час высвятляць адносіны. У аўторак няўдачы ў нейкіх пачынаннях будуць сведчыць пра тое, што ад гэтых праектаў лепш адмовіцца. У чацвер рабіце ўсё няспешна, калі жадаеце пазбегнуць перанапружання і нервовых зрываў. У суботу прагуляйцеся па парку ці па лесе. Зносіны з прыродай нададуць вам сіл.


РЫБЫ. Тыдзень будзе дынамічным і паспяховым, хоць можаце быць незадаволены сабой і навакольнымі. Праяўляйце настойлівасць, але не грубіянства. Важна, каб вас пачулі, але і самі будзьце гатовы на кампраміс. Не паддавайцеся спакусам, змагайцеся з дрэннымі звычкамі. Выхадныя давядзецца прысвяціць рашэнню неадкладных сямейных праблем, якія вас пачнуць раздражняць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.