Вы тут

Гараскоп на 2024 год


Верыць ці не верыць у гараскопы, выбар кожнага. Напярэдадні 2024 года паверыць прагнозам астролагаў рэкамендуецца Авенам і Стральцам — ім гараскоп абяцае асаблівую прыхільнасць Фартуны... 


Астролагі лічаць 2024 год часам кардынальных змен і маштабных пераўтварэнняў. Ён ідэальны, каб пачаць увасабляць у жыццё ідэі і планы. Бізнес-праекты, распачатыя ў гэтым годзе, літаральна «асуджаныя» на поспех, а дзеці, народжаныя ў год Дракона, лічацца самымі ўдачлівымі. Яны таленавітыя, рашучыя і да таго ж атрымліваюць у дар выдатную інтуіцыю.

Авен. 2024 год стане для вас годам магчымасцяў. Ён можа запатрабаваць выйсці з зоны камфорту, пайсці на рызыку і зрабіць тое, што вы ніколі не рабілі, але вынік вас абнадзеіць і ўзрадуе. 

Здароўе. Першая палова года адорыць вас выдатным самаадчуваннем. З сакавіка па май — спрыяльны час і для спартыўных дасягненняў, і для рознага роду медыцынскіх працэдур. Другая палова года можа прынесці збоі ў арганізме або абвастрэнне хранічных захворванняў. Сачыце за рэжымам дня і не грэбуйце адпачынкам. 

Кар’ера і фінансы. Вясна — ідэальны час для прафесійных дасягненняў: будуць і энергія, і матывацыя. Улетку Авенаў чакае кар’ерны рост і магчымасць праявіць сябе на новым узроўні. Вам прапануюць павышэнне ці новую працу. Зоркі абяцаюць значнае паляпшэнне фінансавага становішча (асабліва верагодныя буйныя грашовыя выплаты з траўня па ліпень). 

Каханне і адносіны. У сям’і ўсё будзе выдатна, калі ў наступным годзе Авен знойдзе магчымасць адкрыць чулы і клапатлівы бок сваёй асобы. Галоўнае, чаго хочуць ад вас зоркі — каб вы навучыліся праяўляць увагу да блізкіх, паважаць іх меркаванне і пачуцці. 


Цялец. Вас чакае год важных перамен. З самага яго пачатку вы адчуеце прыліў творчай энергіі, а калі дадасце да гэтага настойлівасць і працавітасць, поспехі, цалкам магчыма, перасягнуць вашы чаканні. Але расслабляцца нельга: Дракон можа адабраць поспех. 

Здароўе. У гэтым пытанні год абяцае стабільнасць. І хаця зімой магчымы зніжэнне імунітэту або абвастрэнне хранічных захворванняў, ужо ў сакавіку здароўе пойдзе на папраўку. Гараскоп рэкамендуе надаць адмысловую ўвагу сардэчна-сасудзістай сістэме. 

Кар’ера і фінансы. Магчымасць наладзіць новыя дзелавыя і прафесійныя сувязі зоркі абяцаюць Цяльцам у красавіку і лістападзе. З мая па верасень вас чакае найболей спрыяльны перыяд для пабудовы кар’еры. Небяспечнай астролагі называюць восень — у гэты час важна скрупулёзна выконваць працоўныя задачы. Год прынясе фінансавы дабрабыт і новыя магчымасці для заробку. 

Каханне і адносіны. Магчыма, вы адчуеце жаданне перагледзець свае погляды на адносіны і ў цэлым на жыццё (верагодней за ўсё, з сакавіка па красавік). Зоркі раяць не секчы з пляча: планеты зменяць становішча, а вярнуць давер будзе няпроста. Адзінокіх Цяльцоў чакаюць новыя знаёмствы, якія стануць пачаткам доўгіх адносін. 


Блізняты. Год стане перыядам развіцця — асобаснага, прафесійнага, духоўнага. І калі першая яго палова спрыяльная для кар’ернага росту, то другая — для пабудовы гарманічных адносін у сям’і. 

Здароўе. У пачатку года не варта ігнараваць нават нязначныя сімптомы: звяртайцеся да ўрача, каб сітуацыя не выйшла з-пад кантролю. Паляпшэнне здароўя можна чакаць з мая па чэрвень. Усё лета вы будзеце на піку сваёй формы. Увосень важна сачыць за страўнікава-кішачным трактам. 

Кар’ера і фінансы. Кар’ерны рост магчымы ўжо ў студзені. Будзьце гатовыя актыўна дзейнічаць у маі: калі здолееце праявіць сябе як майстар сваёй справы, гэта ўзнагародзіцца і павышэннем статусу, і аплаты. У кастрычніку варта пашырыць прафесійныя веды. Год абяцае фінансавую стабільнасць, а магчыма, і павелічэнне вашых прыбыткаў. 

Каханне і адносіны. Венера праходзіць праз гэты знак з мая па чэрвень. Менавіта ў гэты час магчыма знаёмства, якое стане лёсавызначальным. У 2024 годзе Блізняты будуць літаральна напоўнены магнетычнасцю, і гэта не застанецца незаўважаным навакольнымі. Што датычыцца сямейных Блізнят, год падорыць выдатную магчымасць для ўмацавання шлюбу, калі вы навучыцеся сумленна і адкрыта выказваць свае пачуцці.


Рак. Вас чакае напоўнены яркімі падзеямі год. Гэта перыяд збавення ад лішняга — старых рэчаў, старых даўгоў, лішніх кіло, нелюбімай працы або адносін, што не прыносяць радасць. 

Здароўе. У першай палове года магчыма пераўтамленне і нават выгаранне. Старайцеся знаходзіць магчымасць для адпачынку. Самым складаным з пункту гледжання здароўя будзе чэрвень. Паляпшэнне самаадчування вы адчуеце ўжо ў ліпені, а найболей спрыяльны перыяд наступіць у верасні-кастрычніку. 

Кар’ера і фінансы. Камандная праца забяспечыць Ракам прагрэс у прафесійнай дзейнасці. У пачатку восені ў вашым жыцці з’явіцца мноства магчымасцей для прафесійных дасягненняў і паляпшэння фінансавага дабрабыту. У гэты час Ракі могуць атрымаць даўно чаканыя выплаты, сур’ёзную ўзнагароду за праведзеную працу або каштоўны падарунак. 

Каханне і адносіны. З вялікай доляй верагоднасці ў 2024 годзе адзінокія Ракі сустрэнуць сваю «палоўку» і нават створаць сям’ю. Сямейныя прадстаўнікі знака ўмацуюць адносіны і знойдуць у іх новыя падставы для радасці і шчасця. 


Леў. Прадстаўнікоў знака ў 2024 годзе чакаюць новая праца або магчымасці для творчай рэалізацыі. 

Здароўе. Гэты аспект у 2024 годзе ў Львоў будзе схільны да ваганняў. Праявіце ўвагу да свайго здароўя ў лютым, пры неабходнасці прайдзіце медыцынскія абследаванні. Прыліў сіл і энергіі Львы адчуюць у жніўні. З лістапада па снежань узрастае рызыка траўм. 

Кар’ера і фінансы. Новыя магчымасці для пад’ёма па кар’ернай лесвіцы адкрыюцца з красавіка па ліпень, вы атрымаеце прызнанне вашага прафесіяналізму ў калег і кіраўніцтва. 2024 закладзе трывалы падмурак для будучых даходаў. 

Каханне і адносіны. Наступнае лета можа прынесці ў адносіны сямейных Львоў эмацыйную нестабільнасць. Каб пазбегнуць канфліктаў, перагледзьце свае звычкі і падумайце, чаго вы чакаеце ад адносін. Жнівень узмоцніць вашу харызматычнасць і прывабнасць. Менавіта з канца лета і да снежня адзінокія Львы могуць сустрэць чалавека, з якім звяжуць жыццё. 


Дзева. Год будзе насычаны прафесійнымі здзяйсненнямі. Падмурак поспеху — развіццё прафесійных сувязяў і ўменне працаваць у камандзе. 

Здароўе. Год абяцае Дзевам павышэнне цікавасці да здаровага ладу жыцця. Вы адчуеце жаданне пазбавіцца ад шкодных звычак, павялічыць фізічную актыўнасць, пачаць харчавацца правільна. З ліпеня па жнівень магчымы стомленасць і стрэс — на гэты час варта запланаваць адпачынак. Паляпшэнне самаадчування зоркі абяцаюць у верасні. 

Кар’ера і фінансы. Год падорыць супрацоўніцтва з новымі людзьмі, новыя праекты і прапановы. Аптымальны час для пачатку праектаў або змены працы — з ліпеня па верасень. Гэты час будзе садзейнічаць стварэнню каманды аднадумцаў і фінансаваму поспеху. Значны рост даходаў прадстаўнікі знака могуць чакаць з верасня па кастрычнік. 

Каханне і адносіны. Блізкіх па духу людзей Дзевы могуць сустрэць з чэрвеня па ліпень. А пачатак сур’ёзных адносін зоркі абяцаюць з ліпеня па верасень. Што да сямейных Дзеў, канец года можа прынесці ў адносіны складанасці. Для захавання сямейнага шчасця будзьце гатовыя да кампрамісаў. 


Шалі. Год дазволіць перагледзець прыярытэты і жыццёвыя мэты, і гэта стане першым крокам да дабрабыту і задаволенасці жыццём. 

Здароўе. У лютым-сакавіку Шалі могуць сутыкнуцца з праблемамі стрававання, а таксама абвастрэннем алергічных рэакцый. Надасце ўвагу здароўю ў першай палове года. Энергічнымі і здаровымі Шалі адчуюць сябе бліжэй да канца лета.

Кар’ера і фінансы. Калі вы шукаеце працу ці дадатковы заробак, усё гэта знойдзеце ў 2024-м. Не давайце абяцанняў, якія не зможаце выканаць. Год абяцае рост даходаў, але навучыцеся адкладаць, збіраць, і ў бліжэйшыя гады ў вас з’явіцца тое, што прынята называць «падушкай фінансавай бяспекі». 

Каханне і адносіны. У гэтым пытанні прадстаўнікоў знака могуць чакаць амерыканскія горкі: то ўзлёты, то падзенні з моцным эмацыйным напалам. З сакавіка па чэрвень — самы спрыяльны перыяд як для новых рамантычных адносін, так і для ўмацавання існуючых: яны стануць больш гарманічнымі і яркімі.


Скарпіён. Год падорыць пашырэнне кругагляду і новыя знаёмствы. Каб атрымаць з усяго гэтага карысць, будзьце адкрыты пераменам. 

Здароўе. Надайце яму адмысловую ўвагу з сакавіка па ліпень: у гэты перыяд магчымыя ператамленне і стрэс. У 2024 годзе вы можаце адчуць недахоп фiзiчнай актыўнасцi. Абірайце здаровы лад жыцця, і арганізм аддзячыць вас. Уважліва сачыце за сваёй сасудзістай сістэмай. 

Кар’ера і фінансы. Станоўчыя змены ў працы і кар’еры Скарпіёна адбудуцца з сакавіка па май. Ваша амбіцыйнасць, рашучасць і энергічнасць узрастуць, як і вашы прыбыткі. Да канца года акалічнасці могуць ператварыць вас у бухгалтара: магчымыя буйныя пакупкі. Пастарайцеся, каб выдаткі не перавышалі даходы, і зоркі падораць паляпшэнне фінансавай сітуацыі. 

Каханне і адносіны. Паспрабуйце не злоўжываць высвятленнем адносін. Сямейным прадстаўнікам знака лепш праявіць цярпенне і гатоўнасць зрабіць крок насустрач партнёру, асабліва ў пачатку года. Лета падорыць новыя знаёмствы і дапаможа зноў паверыць у сябе. Магчыма, адбудзецца вяртанне да чалавека, аб якім вы забыліся, і гэта прывядзе да шчаслівых змен. 


Стралец. Гэты знак — яшчэ адзін пястун лёсу ў надыходзячым годзе. Вы адчуеце ўплыў унікальнага размяшчэння планет у вашым Доме і дасягняце поспеху ва ўсіх сферах. 

Здароўе. Яно будзе цешыць. Год спрыяльны для спартыўных дасягненняў, здзяйсненняў у сферы здаровага ладу жыцця, збавення ад шкодных звычак. Любыя медыцынскія і касметалагічныя працэдуры пройдуць удала. 

Кар’ера і фінансы. Год прынясе поспех у кар’еры і падтрымку уплывовых людзей у вашай прафесійнай сферы. Асабліва калі першую яго палову вы прысвяціце росту прафесіяналізму і экспертнасці. У цэлым, год будзе поўны свежых ідэй і натхнення. А даходы Стральцоў пачнуць расці прама са студзеня.

Каханне і адносіны. Год звязаны з пабудовай моцных і доўгачасовых адносін. Сямейныя Стральцы ўмацуюць сувязь з партнёрам. Рамантычныя знаёмствы адзінокім Стральцам зоркі абяцаюць увесь год. І, магчыма, для многіх прадстаўнікоў знака такія знаёмствы скончацца маршам Мендэльсона. 


Казярог. Наступны год стане для Казярогаў прыемнай перадышкай перад новым стартам. У вашым жыцці ўсё будзе спакойна і стабільна. 

Здароўе. Калі вы даўно збіраліся змяніць лад жыцця на больш здаровы, то студзень — самы час. Не адкладайце перамены на наступны месяц. У другой палове года магчымы праблемы з нервовай сістэмай і абменам рэчываў. 

Кар’ера і фінансы. Сур’ёзных зрухаў тут не чакаецца, але праца будзе прыносіць радасць, а ваш прафесіяналізм закладзе падмурак для кар’ернага росту ў будучыні. Год спрыяльны для Казярогаў у плане фінансавых перспектыў, хоць цяжкасці могуць узнікнуць у жніўні-кастрычніку. 

Каханне і адносіны. Май стане лепшым часам для рамантычных знаёмстваў і пачатка новых адносін. Сямейныя Казярогі ў канцы зімы могуць адчуць адхіленасць і адчуць адзіноту. Не выганяйце з галавы сур’ёзныя пытанні, паспрабуйце прыслухацца да свайго «я» — яно многае падкажа. Але ў цэлым год будзе напоўнены гармоніяй і сямейнай утульнасцю. 


Вадаліў. Зоркі абяцаюць перыяд важных змен. У вас з’явіцца магчымасць пашырыць сваё кола зносін і сустрэць людзей, якія адыграюць у далейшым важную ролю як у вашай кар’еры, так і ў асабістым жыцці. 

Здароўе. У вас з’явіцца магчымасць больш свядома падысці да пытанняў здароўя. Асабліва ўважлівым да свайго самаадчування варта быць у лютым-сакавіку. У чэрвені вы будзеце схільныя да раздражняльнасці. У цэлым, задача на год — знайсці баланс паміж працай і адпачынкам. 

Кар’ера і фінансы. Найбольш спрыяльны перыяд у гэтай сферы для Вадаліваў — з верасня па лістапад. Менавіта гэты час прынясе пашырэнне гарызонтаў і кар’ерны рост. Будзьце гатовыя да далёкіх камандзіровак і зносін з замежнымі партнёрамі. З фінансавага пункту гледжання намаганні і праца будуць ацэнены і ўзнагароджаны. 

Каханне і адносіны. Зоркі раяць сёлета больш увагі ўдзяліць блізкім. Сямейнага шчасця ў 2024 годзе вы дасягнеце, калі будзеце ўмацоўваць эмацыйную сувязь з мужам/жонкай, дзецьмі і бацькамі. Тады зоркі падораць гармонію, разуменне і падтрымку ад сям’і. У чэрвені-ліпені ў жыцці адзінокіх Вадаліваў могуць узнікнуць людзі з мінулага, адбыцца перагляд старых адносін, якія атрымаюць новае развіццё.


Рыбы. У 2024 годзе Рыбы сутыкнуцца з новымі задачамі, якія стануць для іх або магчымасцямі, або крыніцай стрэсу. Усё залежыць ад гатоўнасці прыкласці намаганні. 

Здароўе. Сатурн у знаку Рыб можа паўплываць на найболей уразлівыя аспекты вашага здароўя. Зважайце на сваё самаадчуванне і прымайце своечасовыя меры па яго паляпшэнні. Умацаванне здароўя зоркі абяцаюць Рыбам у перыяд з сакавіка па красавік. 

Кар’ера і фінансы. Вас чакаюць новыя праекты і нават, магчыма, змена прафесійнай сферы. Могуць аднавіцца перагаворы аб рабоце, якія вяліся раней. Старанна разглядайце магчымасці, якія з’яўляюцца, яны могуць прынесці вам прафесійны рост і павелічэнне даходаў. Асабліва спрыяльным у фінансавым плане для Рыб стане перыяд з сакавіка па ліпень. 

Каханне і адносіны. Нерухомасць, пераезд, рамонт, дапамога бацькам і сваякам, а магчыма, нават змена шлюбнага статусу — вось некаторыя з сямейных і хатніх тэм, якія могуць актывізавацца. Другая палова года — самы спрыяльны час за апошнія некалькі гадоў для адзінокіх Рыб: іх чакаюць новыя знаёмствы і яркія раманы.

Дзіяна РОНІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.