Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, адкрые праграма «Купальская ноч у Купалаўскім доме» 24 чэрвеня, расказала БелТА прэс-сакратар міністэрства культуры Святлана Шыян.
У Год гістарычнай памяці і з нагоды юбілею народнага паэта асабліва ўрачыста пройдуць купалаўскія дні, якія сталі ўжо традыцыйнымі. «Напярэдадні дня нараджэння беларускага песняра 24 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца праграма «Купальская ноч у Купалаўскім доме», — сказала Святлана Шыян.
«Свята Купалле ў народзе лічылі часам, калі здараюцца цуды. Быццам бы толькі ў гэту ноч зацвітала дзівосная кветка папараці. Гэта легенда ўвасобіла мару чалавека аб шчаслівым жыцці. Менавіта з яе пачынаецца мастацкі свет Янкі Купалы», — адзначылі ва ўстанове.
У праграме купальскага вечара запланаваны ўдзел фальклорнага калектыву «Этнасуполка» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У гэты вечар таксама на тэрыторыі ўстановы пройдуць майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў, выкананні старадаўніх песень і танцаў.
Пачатак мерапрыемства ў 18.30.
У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.
Адпаведнае распараджэнне прынята на мінулым тыдні.
Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.
Запрашаем на работу... але не ўсіх.